Меню

Новости

WATCH DOCS BELARUS

фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека

Где:

Когда: 15:00

Стоимость билетов: бясплатна

WATCH DOCS – гэта міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека, першыя паказы якога адбыліся ў 2001 годзе ў Варшаве. Штогод фестываль збірае на сваіх пляцоўках гледачоў і ўдзельнікаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да найбольш актуальных падзей сучаснасці і стварыць прастору для іх абмеркавання.

Большасць стужак – гэта праца сусветна вядомых рэжысёраў, а ўваход на паказы – прынцыпова вольны для гледачоў.

WATCH DOCS Belarus упершыню з’явіўся у Мінску ў 2015 годзе намаганнямі аднадумцаў-арганізатараў і дзесяткаў валантэраў. Менчукі ўжо двойчы мелі магчымасць убачыць выдатную сусветную дакументалістыку, пагутарыць са стваральнікамі і галоўнымі героямі стужак, а таксама экспертамі па такіх актуальных праблемах, як іслам у сучасным свеце, лічбавая бяспека, залежнасці падлеткаў, праца праваабаронцаў у Беларусі, падзеі ва Украіне і інш.

Сёлета Фестываль пройдзе з 14 па 17 снежня на пляцоўках кінатэатра Мір, Гістарычнай Майстэрні і Цэнтра культурных інавацый ok16.

Тэмы, якія мы палічылі важнымі ў гэтым годзе, па якіх адабрана асноўная частка фільмаў:

  • Папулізм: чаму зараз набіраюць вагу вяртаюцца палітыкі-папулісты, а выбарцы шукаюць простыя адказы на складаныя пытанні;
  • Памяць: як гістарычная спадчына ўплывае на сённяшні дзень і як сучаснасць уплывае на мінулае;
  • Агульны сьвет: чаму нас, у Беларусі, мусяць хваляваць школы ў Афрыцы і аварыя на гідрастанцыі ў Расеі.

Таксама адбудзецца некалькі спецпаказаў па-за агучанымі тэмамі.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЯ

14 снежня

АГУЛЬНЫ СВЕТ. Горкі шакалад
19:00, Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)

15 снежня

ПАПУЛІЗМ. Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы
19:00, Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)

ПАМЯЦЬ. Хто смяецца апошні
19:00, Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25)

16 Снежня

ПАМЯЦЬ. ГУЛАГ: цяжкія ўспаміны
13:00, Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)

ПАПУЛІЗМ. Чыстыя
15:00, Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)

СПЕЦПАДЗЕЯ. Курумім
15:00, Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25)

17 Снежня 

КІНАНОЧ. Джунглі сёння
00:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

КІНАНОЧ. Катастрофа
00:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

КІНАНОЧ. Спытай сэксперта
00:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

КІНАНОЧ. Злавіць Хайдэра
00:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

АГУЛЬНЫ СВЕТ. Дзякуй за дождж
13:00, Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)

ПАМЯЦЬ. Зруйнаваная памяць
15:00, Кінатэатр Мір (Казлова, 4а)

ПАПУЛІЗМ. Рызыка
15:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

СПЕЦПАДЗЕЯ. Зламаныя: жаночая турма у Хохенэку
17:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

СПЕЦПАДЗЕЯ. Мая дачка Нора
17:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

СПЕЦПАДЗЕЯ. Лік дзён
17:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

СПЕЦПАДЗЕЯ. Цырымонія
17:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

СПЕЦПАДЗЕЯ. Матангэ
17:00, ok16 (Кастрычніцкая, 16)

Variant_2017

Top