Меню

Новости

Горкі шакалад

WATCH DOCS BELARUS

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: бясплатна

Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Фільм пачынаецца са званка галандскага журналіста Тэўна Ван Дэр Кёкена ў паліцыю з прызнаннем, што сваімі дзеяннямі ён спрыяў распаўсюду рабства, толькі таму, што… еў шакалад. І нельга адмаўляць, што кожны з нас у пэўнай ступені падтрымлівае існаванне рабства, спансуючы, хай сабе і ў ролі спажыўцоў, усталяваную сістэму вытворчасці шакалада. Бо на этапе збора какава бабоў шырока выкарыстоўваецца дзіцячая праца.

Спачатку мэтай Ван Дэр Кёкена і яго калегаў была якасная праграма для тэлебачання. Аднак ідэя супрацьдзеяння рабству вырастае ў смелую ініцыятыву па вытворчасці «шакалада вольнага ад рабства».

Па-майстэрску мяжуючы архіўныя матэрыялы са свежымі запісамі, аўтар здолеў узнавіць храналогію гэтай натхняльнай гісторыі. Фільм паказвае, як складана малымі сіламі супрацьстаяць адпрацаванай схеме вытворчасці, у якой ніхто з удзельнікаў не здольны на нешта паўплываць. Складана, але магчыма.

У сапраўдным галандскім стылі, з гумарам, прастатой, якая абяззбройвае, і ўпартасцю, якая выклікае зайздрасць, Тэўн і яго калегі працуюць над вывадам у продаж першага шакалада, у вытворчасці якога практычна не ўдзельнічаюць дзеці. І ў гэтым іх чакае поспех. Усяго за адно дзесяцігоддзе «Tony’s Chocolonely» робіцца адной з буйнейшых шакаладных кампаній ў Нідэрландах.

Рэжысёр: Бентэ Форрэр (Benthe Forrer)
Краіна: Нідерланды, 2016
Працягласць: 90 хвілін
Мова субтытраў: руская

12+

Top