Меню

Новости

Рызыка

WATCH DOCS BELARUS

Где:

Когда: 18:00

Стоимость билетов: бясплатна

Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Фільм Лаўры Пойтрас паказвае заснавальніка Wikileaks так блізка, як мала хто мог яго бачыць. І ў гэтым партрэце няма нічога гераічнага.

Фільм распавядае не толькі пра галоўнага героя, але і пра тое, як змяняецца стаўленне рэжысёркі да яго за гады працы над стужкай (якая стартавала ў 2011). Мы бачым стасункі ў камандзе, рэакцыю Асанджа на абвінавачванні ў сэксуальным гвалце, яго перамовы з Хілары Клінтан і шмат іншага. Гэта дазваляе глядачу зразумець пра галоўнага выкрывальніка стагоддзя значна больш, чым той хацеў бы паказаць.

«Я думала, што змагу ігнараваць супярэчнасці ў яго асобе, – кажа Лаўра Пойтрас у гутарцы з The Atlantics, – меркавала, што яны не з’яўляюцца часткай гісторыі. Але я памылялася. Яны і ёсць гісторыя».

Рэжысёр: Лаўра Пойтрас ( Laura Poitras)
Краіна: Германія, ЗША, 2016
Працягласць: 87 хвілін
Мова субтытраў: руская

Top