Меню

Новости

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 8-10 бел. руб.

Гледачы ўбачаць адразу 8 пастановак па п’есах беларускіх драматургаў XXI стагоддзя.

Акрамя спектакляў у тэатры адбудуцца асветніцкія сустрэчы з доктарам філалагічных навук, прафесарам БДУ С.Я. Ганчаровай-Грабоўскай, а таксама з аўтарамі п’ес. На сустрэчах можна будзе глыбей пазнаёміцца з творчасцю драматургаў-удзельнікаў тыдня.

Адкрые Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Гэта ўсё яна», нядаўняя прэм’ера РТБД. А завершыць – дакументальны спектакль «Мабыць?», які будзе паказаны у рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

16.11 – «Гэта ўсё яна»
17.11 – «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў»
18.11 – «Ліфт»
19.11 – «Любоў людзей»
20.11 – «Дажыць да прэм’еры»
21.11 – «А ці будзе заўтра…» («А если завтра нет…»*)
22.11 – «Белы анёл з чорнымі крыламі»
23.11 – «Мабыць?»

*спектакль ідзе на рускай мове

На спектаклі Тыдня сучаснай беларускай драматургіі можна набыць абанемент і атрымаць зніжку 15%. У абанемент уваходзяць па аднаму квітку на кожны спектакль Тыдня сучаснай беларускай драматургіі. Кошт квітка ў абанеменце – 7 р. 50 к. (без абанемента ад 8 да 10 рублёў). Кошт абанемента – 60 р. (8 спектакляў па 7 р. 50 к.) Абанементы можна набыць толькі ў касе тэатра.

Top