Меню

Новости

Ганна Мікалаеўна – выкладчыца філасофіі, якая перажівае асабістую драму – ад яе тры месяцы таму сышоў муж. У кабіне ліфта яна сустракаецца з 18-гадовым Дымонам, аднагодкам яе сына. Сустрэча пачалася са спробы ўзброенага рабавання, але праз некаторы час яна становіцца свайго роду псіхатэрапіяй для кожнага ўдзельніка. Перад гледачамі паўстаюць два сусветы двух розных людзей – з кожным з іх нябачна прысутнічаюць блізкія ім людзі, адгалоскі іх папярэдняга вопыту і жыццёвыя ўстаноўкі.

Чым скончыцца гэта тонкая псіхалагічная драма пра ўзаемаадносіны людзей і як выпадковая сустрэча ў ліфце паўплывае на лёс яе ўдзельнікаў?

Аўтар: Юлія Чарняўская
Рэжысёр-пастаноўшчык: Галіна Чарнабаева
Мастак-пастаноўшчык: Алена Ігруша
Кампазітар: Аляксандра Сандлер
Памочнік рэжысёра: Вольга Галкіна

12+

Фото: rtbd.by

Top