Меню

Новости

Нават самыя блізкія людзі – сябры, закаханыя, родныя – у сучасным грамадстве кантактуюць усё больш віртуальна, а не рэальна.

Што застаецца рабіць жанчыне, усе спробы якой наладзіць адносіны з сынам-падлеткам церпяць фіяска? Пайсці ў сацсеткі? Прадставіцца не сабою? Гэта падман, але толькі так можна пераадолець прорву непаразумення.

Аднак усё тайнае калі-небудзь становіцца відавочным….

П’еса была напісана Андрэем Івановым на Першай міжнароднай драматургічнай лабараторыі (Цэнтр беларускай драматургіі) і ўжо пастаўлена ў Расіі, Латвіі, Украіне, Чэхіі, Беларусі (Віцебск) і Уругваі.

У аснове спектакля — узнікшая паміж маці і сынам немагчымасць зносін. Юнак не проста апускаецца ў віртуальны свет, але і становіцца прыкметна радыкальным. Да нядаўняга часу сям’я трымалася на бацьку, але пасля яго смерці сваяцкія сувязі руйнуюцца.

Маці імкнецца ўсталяваць дыялог з сынам і зламаць сцяну маўчання і агрэсіі. Аднак усе спробы аказваюцца марнымі. Страціўшы надзею, яна вырашае знайсці падыход да свайго дзіцяці праз свет, у якім ён усё больш раствараецца — Інтэрнэт.

Аўтар: Андрэй Іваноў
Рэжысёр-пастаноўшчык: Моніка Дабраўлянска (Германія)
Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Жыгур
Відэа: Ігар Вяпшкоўскі
Аўтар аранжыроўкі: Канстанцін Гарачы

Працягласць: 2г.15хв. з антрактам

16+

Фота: архіў тэатра

 

Top