Меню

Новости

4, 12, 17 ліпеня — 19:00

Ужо вядомая гледачам па спектаклі «АRT» выдатная франка-іранская пісьменніца і драматург Ясміна Рэза на гэты раз прагучыць на Купалаўскай сцэне ў камедыі «Талерантнасць» паводле сваёй вядомай п’есы «Бог разні». Падзеі ў спектаклі Мікалая Пінігіна будуць разгортвацца паміж дзвюх сямейных пар у межах аднаго сучаснага ўтульнага пакоя, які неўзабаве ператворыцца амаль ў тэатр ваенных дзеяў. Абмеркаванне банальнай жыццёвай сітуацыі, звязанай з канфліктам дзяцей-падлеткаў, нечакана для саміх удзельнікаў, набудзе абсурдныя, брутальныя ноты і надзіва лёгка абудзіць у добрапрыстойных, адукаваных і талерантных «буржуа» дрымучыя інстынкты..

Матэрыялы па тэме: «Толерантность»«Толерантность». Афиша»«Толерантность». Костюмы«За кулисами Купаловского»

Аўтар: Ясміна Рэза
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія: Руслан Вашкевіч
Касцюмы: Алёна Ігруша
Стварэнне відэакантэнту: Сяргей Тарасюк
Музычнае афармленне: Павел Захаранка
Мастак па святле: Мікалай Суркоў

Прэм’ера: 27 красавіка 2018

16+

Фото: kupalauski.by

Top