Меню

Новости

АрАрАт. Мнение

Смотрим «Пінскую шляхту» с Дмитрием Новицким

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые интересные и неоднозначные спектакли столицы в нашей рубрике «АрАрАт. Мнение».

ArArAt

Что смотрим

«Пінская шляхта» Винцента Дунина-Марцинкевича для белорусской литературы настоящая классика, и такой же классикой можно назвать постановку Николая Пинигина. Спектакль, созданный в 2008 году, был своеобразным продолжением и сценических воплощений национальной драматургии («Тутэйшыя» Янки Купалы, «Ідылія» Винцента Дунина-Марцинкевича), осуществленных режиссером, и затронутых в них проблем.

Фарс-водевиль Дунина-Марцинкевича на сцене Купаловского театра переливался блестками юмора и иронии. Манерные и темпераментные музыкальные номера сменялись лихими танцами (на то он и водевиль!), утрированные чувства и жесты вызывали смех (на то он и фарс!), и только в финале сквозь все это веселье и улыбки проступали слезы над судьбой только что осмеянных, напыщенных шляхтицев-голодранцев. Ведь все, что осталось у них, – хоругви и происхождение, которое они защищали с доходящим до абсурда остервенением.

dpp_0062

«Медвежий угол» в Пинском павете с мягкой иронией был выписан вместе с режиссером художницей Ольгой Мацкевич. Полуразвалившиеся здания, родовые «усадьбы», дополнялись остатками когда-то дорогих кунтушей, поясов и шапок, теперь полинявших и побитых молью. Это был образ той самой шляхты, что осталась в глуши, сохраняя свое «тряпье» и «развалины» как единственное напоминание о прошлом. В противовес им европейские костюмы молодых, Марыси и Гришки, соответствовали «современным модам» и с самого начала обозначали готовность героев отказаться от прошлого, с которым, кстати, они с легкостью и расставались.

В спектакле, отмеченном в свое время различными премиями, были и значительные актерские работы. Один только становой пристав Крючков в исполнении народного артиста Беларуси Виктора Манаева стоил того, чтобы снова и снова возвращаться на «Пінскую шляхту».

На спектакль вернулся и Дмитрий Новицкий, который поделился с «Культпросветом» своими впечатлениями о том, является ли «Пінская шляхта» сегодня такой же актуальной или ее блеск со временем немного померк.

Ararat_Zmicer_Navicki2 копия

Гость Дмитрий Новицкий – журналист, главный редактор журнала «Большой»

Перад спектаклем

Раней я хадзіў у тэатр, але апошніх гадоў 5-6 перастаў, і ў мяне нават няма адказу чаму. Бо маё стаўленне да беларускага тэатральнага мастацтва пазітыўнае: тое, што робіць «Свабодны тэатр», мне вельмі падабаецца. Нават нечакана, што людзі з «Разбітага сэрца пацана» сталі такімі выбітнымі акторамі. Яшчэ мне вельмі падабаецца тэатр у Гродна – гарадзенцы неяк адрозніваюцца ад мінчукоў.

Купалаўскі тэатр – класічны тэатр. Гэта тэатр майго дзяцінства: па разнарадках хадзілі ад школы, хадзілі ад ліцэя, адным словам – хадзілі. Як не дзіўна, я памятаю яшчэ Генадзя Давыдзьку і памятаю, што ён мне падабаўся на сцэне. Таму зараз я ў ім так расчараваны.

Калі ў Купалаўскім з’явіўся Мікалай Пінігін, пачаўся нейкі рух, але ён, як мне здалося, скончыўся. Таму што «Пінская шляхта» перанесла мяне ў 1989 год ці 2001. У 2016 я адчуў сябе ў СССР, бо пастаноўка на сённяшні дзень выглядае вельмі кансерватыўнай.

Ararat_Zmicer_Navicki3

Страчаная вастрыня

«Пінскую шляхту» я бачыў і раней, прычым менавіта гэтую пінігінскую версію. Колькі год таму, падчас першага прагляда, яна мне здалася больш вострай і актуальнай, больш інтэлігентнай. А зараз як быццам з яе прыбралі ўсе вострыя моманты, зрабілі мяккай, апалітычнай і неяк прынізілі да ўзроўню местачковага вадэвіля. Сам па сабе спектакль цудоўны. У ім выдатныя акцёрскія работы: Яснавяльможная Карона (Кручкоў – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў – прим. «Культпросвет»), Ганна Хітрык (Марыся – прим. «Культпросвет»), якая час ад часу перабольшвае, але за гэта мы яе і любім, ды шмат іншых. Але час змяняецца, і тое, што выглядала добрым 10 год назад, сёння ўспрымаецца іначай. У спектаклі не застаецца яркіх момантаў. Усё роўна і прадказальна: нават «Дзяржаву не падманеш» гучыць неяк міла, па-добраму, мякка. А я памятаю, што раней гучала актуальна.

mg_5758

Мне здаецца, трэба рабіць новую версію «Пінскай шляхты», можа нават са спасылкамі на Сірыю, Украіну. Можа, з песняй U2 «One love», якую б магла спяваць галоўная гераіня, Марыся. Я за тое і любіў Пінігіна, што ён быў смелы. А зараз быццам анёл без крылаў, я не бачу яго. Таго рэжысёра, якога я ведаў, няма ў «Пінскай шляхце» 2016 года. Чаму? Не ведаю.

Нешляхетная шляхта

Галоўнае, што мне сёння не спадабалася ў спектаклі, – яго мэсэдж: дурасць шляхты кідаецца ў вочы, як быццам спектакль ставілі ў часы СССР. За шляхту сорамна: яна атрымалася занадта дурною. Але насамрэч было па-іншаму: «Ты хоць салому еш, але гонар трымай» – такі быў шляхецкі запавет. Вялікія бібліятэкі, вытанчаныя паводзіны – усё гэта было.

Так, шляхціцы маглі корпацца ў зямлі, але давалі дзецям адукацыю, былі разумнымі, а не тупымі. У спектаклі ж я пабачыў звычайных мужыкоў, якія пасварыліся, і ніводнага разумнага чалавека.

Мне было шкада і неяк балюча ад моцнага вясковага пранонса ўсёй гісторыі. Зноў на сцэне дзіравы дах, крывы плот, заняпад, нішчымніца ў дэкарацыях (пры гэтым па сцэнары грошы ў шляхты ёсць!). Калі ўзяць беларускую сітуацыю, то такі вобраз з сялянскімі хатамі, печчу, чыгунамі і лапцямі мы можам пабачыць у любым беларускім музеі і тэатры. Гэты стэрэатып беларускай культуры як сялянскай трэба ламаць, і рабіць гэта ў першую чаргу ў такіх установах, як Купалаўскі тэатр. Мы добра ведаем пра народныя песні, але нямногім вядома музыка, якую, напрыклад, ігралі ў палацах Радзівілаў.

mg_5826

Больш арыстакратычнасці! Беларус – гэта не дурны забіты мужык, не пан сахі і касы, а шляхціч.

Але пасля прагляду глядач выйдзе перакананы: шляхта была дурною і тупою. А хацелася б убачыць сапраўдную арыстакратыю, сапраўдных беларускіх «Рамэа і Джульету», сапраўднага царскага сатрапа. І, галоўнае, сапраўдную веру ў тое, што мы ўсё роўна пераможам. І хоць нас ужо больш за 200 год дзеляць-дзеляць, ніяк не падзеляць, беларус усё роўна жывы, і ёсць у нас гонар і годнасць.

Зразумела, што Дунін-Марцінкевіч, калі ствараў «Пінскую шляхту», пісаў пра іншае. Ён сапраўды смяяўся з дробнай шляхты, але ж у яго часы жылі сапраўдныя арыстакраты. А зараз іх няма. Таму «Пінскую шляхту» трэба змяняць, па-іншаму ставіць акцэнты. Напрыклад, нішто не замінае зрабіць спектакль больш інтэлігентным, не страціўшы пры гэтым яго весялосці.

“Мужыцкі” трэнд трэба змяніць на арыстакратычны.

Ararat_Zmicer_Navicki1

Тэатр і глядач

Я не ўпэўнены, што ў маіх кампетэнцыях адказваць на пытанне пра ролю тэатра ў сучасным грамадстве. Мне здаецца, яго функцыя нязменная – абуджаць і лячыць душы людзей. Тэатр – гэта сучасная царква: у ім павінен гучаць маральны камертон, ад якога я буду выстройваць усе свае ўчынкі. Ці ён проста павінен мяне весяліць, дапамагаць мне скінуць працоўны офісны друз і ўсе праблемы. Які б шлях не абраў у далейшым Купалаўскі тэатр – ён нам патрэбен. І «Пінская шляхта» патрэбна, але яе форму трэба мяняць. Буду ўдзячны Пінігіну за новую форму!

Top