Меню

Новости

АрАрАт. Мнение

Смотрим «Чорную панну Нясвіжа» с Виктором Мартиновичем

 «Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение».

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение»

Что смотрим

«Чорная панна Нясвіжа» А. Дударева, мистическая легенда о любви в одном действии, была поставлена В. Раевским на сцене Купаловского театра в 2000 году как часть своеобразного драматургического триптиха, посвященного белорусской истории периода ВКЛ.

Спектакль, лейтмотивом которого можно назвать фразу «Бог есть любовь», критики и театроведы приняли не слишком восторженно, отмечая некоторую поверхностность и иллюстративность пьесы. Но вот визуальное решение (сценограф Б. Герлован), балансирующее на грани изысканности и роскоши, с обязательным метафорическим подтекстом, как и некоторые актерские работы, было принято почти безусловно.

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение». Смотрим

У зрителей история почти божественной, загубленой интригами любви Барбары Радзивилл и Жигимонта Августа стала одной из самых любимых. И ничего удивительного здесь нет: простота сюжета, флер старины, легкие намеки на чувственность, проникновенность актеров и красота оформления сыграли свою роль в превращении бесхитростной постановки в спектакль-долгожитель.

Мы попросили Виктора Мартиновича оценить, по-прежнему ли прекрасна «Чорная панна Нясвіжа».

виктор мартинович
эксперт Виктор Мартинович — писатель, искусствовед, журналист.  Автор романов «Паранойя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова». Ряд произведений переведен на английский, финский, немецкий языки. Доктор искусствоведения (PhD). Тема диссертации: «Витебский авангард (1918–1922): социокультурный контекст и художественная критика». Преподаватель ЕГУ.

Мнение до

«З Купалаўскім тэатрам я знаёмы дастаткова блізка, таму што ўсю вясну займаўся вывучэннем беларускай сцэны. Цікавіўся моцна, бо быў прыкладны інтарэс, але пакуль што яго прыроду раскрываць не буду. Мне здаецца, што Купалаўскі – гэта самы прыстойны, самы цікавы сёння тэатр. Параўнаць з ім магу толькі “Тэатр Ч”, які больш цікавы з пункту гледжання рэпертуару. А Купалаўскі – гэта крута з пункту гледжання традыцый. Я б агулам на сучаснай беларускай сцэне адзначыў гэтыя два тэатры як існыя. Астатняе ў мяне выклікае шмат пытанняў.

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение». Идем в Купаловский театр вместе с Виктором Мартиновичем и смотрим “Чорную панну Нясвіжа”

Лічу, што Купалаўскі тэатр сапраўды нацыянальны. Па рэпертуары перш за ўсё. Аднак было б лепей, каб звярталася больш ўвагі на творы сучасных беларускіх аўтараў. Я прачытаў пра тое, што будзе ставіцца Бахарэвіч, – гэта добра, але варта прыглядацца і да іншых, таму што аўтараў шмат, як і сучасных твораў. Але цалкам натуральна, што ставяцца творы, прысвечаныя, напрыклад, Барбары Радзівіл. Гэта файна.

“Чорную панну Нясвіжа” я глядзеў раней, і мне здаецца, што з часам спектакль павінен змяніцца, як бывае з добрымі пастаноўкамі. Відавочна, што лепшае варта пакідаць, бо традыцыі – гэта тое, чаго нам бракуе паўсюль, а не толькі ў тэатры. Гэты спектакль цікавы менавіта тым, што ён традыцыйны. І гэта добра. Традыцыі варта паважаць. Калі нешта атрымалася – а мне здаецца, што гэты спектакль адзін з тых, што атрымаліся, – гэта трэба захоўваць. Пастаноўка ўзнімае добрую тэму, добра зроблена сцэнаграфія і іграюць акцёры, у аснове ляжыць добрая п’еса. Ёсць у ёй і хібы, і пэўныя пытанні, заўважныя для мяне як чалавека, што таксама піша. Аднак, лепш раскажу пра свае ўражанні пасля спектакля. Магчыма, у ім нешта змянілася».

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение». Идем в Купаловский театр вместе с Виктором Мартиновичем и смотрим “Чорную панну Нясвіжа”

Мнение после

«Уражанні вельмі добрыя. Мне здаецца, што гэта спектакль, які варта паглядзець любому беларусу. Вельмі кранальная гісторыя ляжыць у ягонай аснове. Крута. Пра сапраўднае каханне. Месцамі нават кранае да слёз.

Я глядзеў “Чорную панну Нясвіжа” два разы. Што цікава, розныя моманты ў спектаклі гучалі па-рознаму, бо быў іншы склад выканаўцаў: каралеву Бону, Жыгімонта і Барбару ігралі іншыя акцёры. У мінулы раз Барбара была чарнявая і варта сказаць, што яна спадабалася асабіста мне больш. Але ў маладога акцёра (А. Яравенка – «Кульпросвет»), які іграў Жыгімонта, здаецца, ёсць добрая будучыня. Яго папярэднік лепш валодаў роллю, але гэты акцёр выглядае як сапраўдны Гамлет і вельмі фізіягнамічна прыстасаваны да сваёй ролі. У двух спектаклях, якія я глядзеў, акцёры рабілі кранальнымі розныя месцы. На папярэднім праглядзе вельмі моцнымі былі дыялогі паміж Бонай Сфорцай і братамі Барбары. Асобныя фразы я дагэтуль памятаю. Напрыклад, Ён у яе не першы, але ён яе апошні». А сёння гэтая фраза была скамкана, я яе не пачуў. З іншага боку, Барбара-блондзі (В. Гарцуева – «Культпросвет»), якую мы бачылі сёння, вельмі кранальна, экспрэсіўна і крута іграла сцэны, што тычыліся кахання.

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение». Идем в Купаловский театр вместе с Виктором Мартиновичем и смотрим “Чорную панну Нясвіжа”

Я б дакладна павёў на гэты спектакль сваіх сяброў з замежжа, але спачатку выклаў бы гісторыю Барбары, якой яна была насамрэч. Думаю, калі б яна была выкладзена на сцэне так, як адбывалася сапраўды, гэта, можа, было б яшчэ больш кранальна. Таму што мы маем рэнесансную гісторыю пра каханне хлопчыка да дзяўчыны і вельмі каварную маці, якая гэтую дзяўчыну забіла. Відавочна, што доказаў няма, але відавочна і тое, што больш няма каму забіць. Тут гісторыя змяшана з шэкспіраўскай тэмай Рамэа і Джульеты. Гэты кантэкст вельмі прыгожы, але мне здаецца, што, каб яго счытаць, варта ведаць, з чаго ўсё пачыналася і хто такая Бона Сфорца. Напрыклад, калі Сігізмунд памёр, яна яшчэ некалькі год прымала амбасадараў замежных дзяржаў, быццам бы ён жывы, а яна ўсё яшчэ каралева. Гэта было ўварванне італьянскіх нораваў ў нашыя краі, і проста некалькі гісторый пра Бону, дададзеных у аповед, дазволілі б лепей прачытаць фантазію рэжысёра і драматурга. Але ўсё адно спектакль знакавы. На яго варта вадзіць дзяцей, відавочна, старэйшых класаў. Ён вельмі цнатлівы, нават крыху занадта для пастаноўкі пра каханне.

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение». Идем в Купаловский театр вместе с Виктором Мартиновичем и смотрим “Чорную панну Нясвіжа”

Што датычыцца дакладнасці перадачы гістарычнага кантэксту, то, па-першае, варта зазначыць, што мы глядзелі не гістарычную рэканструкцыю, а п’есу. У сцэнаграфіі спалучаюцца элементы готыкі, рэнесанса і барока. Напрыклад, вежачкі-пінаклі – гэта элемент гатычнай архітэктуры, а вось драўляныя скульптуры – адметнасць беларускага барока, і адсылаюць яны менавіта да гэтага мастацкага стылю. Відавочна, што готыка магла прысутнічаць у інтэр’ерах, звязаных з Барбарай Радзівіл, яе элементы маглі перанесціся ў рэнесанс, але вось барока ў часы Барбары не было. Некалькі дзіўна выглядае змена касцюмаў (касцюмы прыдворных дам Боны – «Культпросвет»): мы бачым спачатку барочны выхад, потым рэнесансны, а потым – нейкія касцюмы, якія мне нагадалі “Зорныя войны”. Але я б не ўспрымаў гэта як крытыку. Пастаноўшчыкі стваралі казку, зразумелую гледачу. Мабыць, так яны імкнуліся прыстасаваць гэты спектакль да густаў і чаканняў аўдыторыі. Што тычыцца атмасферы, дыялогаў – усё бездакорна і вельмі стылёва. Празаічныя дыялогі змяняюцца вершаванымі – і гэта чапляе.

«Культпросвет» знает, как сделать поход в театр удачным. Встречи с интересными людьми, разговоры об искусстве в непринужденной атмосфере и свежий взгляд на самые лучшие спектакли столицы в нашей новой рубрике «АрАрАт. Мнение». Идем в Купаловский театр вместе с Виктором Мартиновичем и смотрим “Чорную панну Нясвіжа”

Мне здаецца, што роля гэтага спектакля ў тым, каб зрабіць з нашай сярэднявечнай, рэнесанснай і барочнай гісторыі нешта кшталту “Песні ільда і полымя” Дж. Марціна. Гэта тая ж канцэнтрацыя інтрыг і плётак. Таму гістарычная дасканаласць непатрэбная. У дадзеным выпадку мы бачым не гістарычны дакумент, а фантазію. І яе роля глабальна палягае ў тым, каб нас проста зацікавіць. Калі нехта праз спектакль “Чорная панна Нясвіжа” возьме “Нарысы гісторыі Беларусі” ці У. Арлова і пачытае – гэта будзе найвышэйшым дасягненнем пастаноўшчыкаў».

Top