4, 12, 17 ліпеня — 19:00
Ужо вядомая гледачам па спектаклі «АRT» выдатная франка-іранская пісьменніца і драматург Ясміна Рэза на гэты раз прагучыць на Купалаўскай сцэне ў камедыі «Талерантнасць» паводле сваёй вядомай п’есы «Бог разні». Падзеі ў спектаклі Мікалая Пінігіна будуць разгортвацца паміж дзвюх сямейных пар у межах аднаго сучаснага ўтульнага пакоя, які неўзабаве ператворыцца амаль ў тэатр ваенных дзеяў. Абмеркаванне банальнай жыццёвай сітуацыі, звязанай з канфліктам дзяцей-падлеткаў, нечакана для саміх удзельнікаў, набудзе абсурдныя, брутальныя ноты і надзіва лёгка абудзіць у добрапрыстойных, адукаваных і талерантных «буржуа» дрымучыя інстынкты..
Матэрыялы па тэме: «Толерантность», «Толерантность». Афиша», «Толерантность». Костюмы, «За кулисами Купаловского»
Аўтар: Ясміна Рэза
Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія: Руслан Вашкевіч
Касцюмы: Алёна Ігруша
Стварэнне відэакантэнту: Сяргей Тарасюк
Музычнае афармленне: Павел Захаранка
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Прэм’ера: 27 красавіка 2018
16+
Фото: kupalauski.by