Меню

Новости

WATCH DOCS Belarus-2017

Папулізм, памяць, агульны свет

Текст:

Фото:

Фестываль дакументалак WATCH DOCS Belarus зноў пройдзе ў Мінску! 

З 14 па 17 снежня ў сталіцы можна будзе трапіць на міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека. Пазнаёміцца са стужкамі падрабязней можна тут ці праз хэштэг #watchdocsbelarus2017. Тэмы фільмаў сёлетняй праграмы такія:

  • Папулізм: чаму зараз да ўлады вяртаюцца палітыкі, якія даюць простыя адказы на складаныя пытанні?
  • Памяць: што сёння думаюць пра Гулаг і Халакост?
  • Агульны свет: чаму нас, беларусаў, мусяць хваляваць школы ў Афрыцы і аварыя на гідрастанцыі ў Расіі?

Дарэчы, фэст можна (і трэба!) падтрымаць: зрабіць гэта можна праз краўдфандынгавую пляцоўку. А яшчэ каманда шукае валанцёраў і валанцёрак, з прапановамі дапамогі звяртацца — сюды.

Калі: 14—17 снежня
Дзе: кінатэатр «Мір»
Для каго: для тых, каму не хопіць дакументалак у лістападзе
Квіткі: прагляд усіх фільмаў бескаштоўны

Top