7 чэрвеня ў НЦСМ адчыніцца выстава з нігілістычнай, на першы погляд, назвай Non-fashion. Насамрэч прадстаўленыя на ёй фота, відэа, аб’екты, перформанс удзельнікаў міжнароднага праекта сцвярджаюць: мода больш чым вопратка.
Алена Сямёнава акрэслівае канцэпцыю выставы:
Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з’яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць (знаходзяцца ў апазіцыі да…) абывацельскаму погляду на моду як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага погляду на яе
Удзельнікі:
- Adam Hol? / Чэхія
- Аксана Веньямінава / Беларусь
- Вольга Салахеева / Беларусь
- Дар’я Галава / Беларусь-Нідэрланды
- Дзіна Даніловіч / Беларусь
- Жанна Гладко / Беларусь
- Lara Torres / Вялікабрытанія
- Laura Feldberga / Латвія
- Lenka Vackov? / Чэхія
- Маша Мароз / Беларусь
- Павел Няхаеў / Беларусь
- Reinis Hofmanis / Латвія
- Таццяна Дзівакова / Беларусь
- Таццяна Ткачова / Беларусь
- Юрка Дзівакоў / Беларусь
Куратарка праекта — Дзіна Даніловіч. Таксама ў межах выставы можна ўбачыць фатаграфіі Петрыка Таранды з архіва Мікалая Таранды «Баранавіцкія моды. 1950-ыя».
Калі: 7 чэрвеня — 7 ліпеня
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)
Для каго: для тых, хто хоча разабрацца ў супярэчлівай прыродзе моды
Квіткі: 3 BYN — агульны, 2 BYN — навучэнцы, студэнты, члены творчых саюзаў, 1.5 BYN — пенсіянеры