З 3 па 7 кастрычнiка ўсiх аматараў дакументальных фiльмаў вiтаюць на мерапрыемствах праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці».
Цягам тыдня ў вас будзе магчымасць даведацца пра гісторыю дакументалістыкі Польшчы, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі і знакавымі стужкамі польскай школы, атрымаць асновы кінематаграфічнага майтэрства ад выкладчыкаў PWSFTviT (Вышэйшай дзяржаўнай школы кіно, тэлевізіі і тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі). Праграма мерапрыемстваў:
3 кастрычніка
- 17.00 — прэзентацыя альманаха «pARTtisan № 33» і падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай;
- 18.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка І).
4 кастрычніка
- 17.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка ІІ).
5 – 7 кастрычніка
- 10 – 19.00 — закрытая Майстроўня кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!». У яе межах 12 аўтараў(-ак) распрацуюць свае кінапраекты і адшукаюць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная, умовы ўдзелу шукайце тут.
7 кастрычніка
- 19.00 — паказ фільма «Час трох чарапахаў» (Czas trzech ??lwi), сустрэча з героямі і рэжысёркай.
Калi: з 3 па 7 кастрычнiка
Дзе: Press Club Belarus (вул. Веры Харужай, 3, офіс 601).
Для каго: для тых, хто цiкавiцца кароткаметражным дакументальным кiно
Квiткi… не спатрэбяцца, таму што уваход вольны!
Кантакты: 15minutesfilms@gmail.com, +375 44 742-48-32 (Liza Nieumiarzhyckaja)