Меню

Новости

Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці

Где:

Когда: 17:00

Стоимость билетов: бясплатна

Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно

Stowarzyszenie M?odych Tw?rc?w – «Ku Teatrowi» і медыяпраект «PARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»:

Тыднёвая праграма дае магчымасць:

  • даведацца пра гісторыю дакументалістыкі Польшчы;
  • пазнаёміцца з выбітнымі асобамі і знакавымі стужкамі польскай школы;
  • атрымаць асновы кінематаграфічнага майтэрства ад выкладчыкаў PWSFTviT (Вышэйшай Дзяржаўнай Школы Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі).

Важнай часткай праекта з’яўляецца III Майстроўня кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!». У яе межах 12 аўтараў(-ак) распрацуюць свае кінапраекты і адшукаюць магчымасці іх вытворчасці.

Усе падзеі Тыдня польскага кароткага дакументальнага кіно пройдуць у Press Club Belarus (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Уваход вольны.

Кантакты:
15minutesfilms@gmail.com
lizavieta.n@gmail.com
+375447424832 (Liza Nieumiarzhyckaja)

ПРАГРАМА

3 кастрычника

17:00 — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬМАНАХА «PARTTISAN № 33» І ПАДРУЧНІКА «ДАПАМОЖНІК КІНАДАКУМЕНТАЛІСТА» прафесаркі, выкладчыцы PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) Гражыны Кэндзеляўскай.

«pARTtisan № 33» цалкам прысвечаны з’яве дакументальнага польскага кіно. Аўтарамі і аўтаркамі тэкстаў выступілі знакамітыя польскія крытыкі і рэжысёры (Мікалай Яздан, Кшыштаф Кесьлёўскі, Марцэль Лазіньскі, Уршуля Тэс і інш.) Акрамя агляду гісторыі школы дакументальнага кіно, альманах прэзентуе выбітных асобаў і знакавыя стужкі польскай школы, а таксама кранае шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма.

«…Друкаваныя дапаможнікі па рэжысуры кіно, тым больш такой спецыфічнай яе часткі, як дакументалістыка, — толькі дадатак да таленту, інтуіцыі, узроўню агульнага культурнага развіцця студэнта. Падручнікі тут могуць быць, хутчэй, добрым стымулам да самаразвіцця студэнта і арыенцірам для пабудовы вучэбнага курса. «Дапаможнік кінадакументаліста. Асновы майстэрства» Гражыны Кэндзяляўскай менавіта з разраду апошніх. Ён пабудаваны на аснове курса, які Гражына Кэндзяляўска выкладае ў Лодзі з 1988 года…» Антон Сідарэнка

Удзельнікі:

  • Іаланта Кільян — культуразнаўца, працавала ў некалькіх альтэрнатыўных тэатрах у Польшчы і іншых краінах, піша кінасцэнары і тэатральныя п’есы. Польская рэдактарка альманаха «pARTisan №30», прысвечанага 250-годдзю польскага тэатра. Ініцыятарка праекта «15 хвілін: Беларусь!», рэжысёрка і прадзюсарка дакументальных фільмаў.
  • Артур Клінаў — мастак, літаратар, галоўны рэдактар альманаха pARTisan.
  • Антон Сідарэнка — журналіст, аглядальнік у сферы кіно. Аўтар і вядучы праекта «Сваё кіно» ў мінскім «Арткінатэатры». Аўтар і вядучы праграмы «Час кіно» на тэлеканале «Беларусь 3».
  • Святлана Курс — пісьменніца, ау?тарка, радые?- і тэлежурналістка, перакладчыца польскаи? літаратуры на беларускую мову, наи?перш Густава Герлінга-Грудзінскага, тэкстау? пра культуру, тэатр, кіно для часопіса «pARTisan» і іншых перые?дыкау?. Перакладае на беларускую і рускую мовы. З 2011 г. звязаная з праектам «15 хвілін: Беларусь!». Ау?тарка перакладу кнігі «Дапаможнік кінадакументаліста» Гражыны Кэндзеляу?скаи?.

18:00 — ІЛЮСТРАВАНАЯ ЛЕКЦЫЯ «ПОЛЬСКАЕ КАРОТКАМЕТРАЖНАЕ ДАКУМЕНТАЛЬНАЕ КІНО: ГІСТОРЫЯ, І НАЙНОЎШЫЯ ФІЛЬМЫ НА СУСВЕТНЫХ ФЕСТЫВАЛЯХ І НА ШЛЯХУ ДА ОСКАРА» (ЧАСТКА І)

Відэапрэзентацыя фрагментаў фільмаў: «Паводка» (1947, Ежы Босак), «Музыканты» (1960, Казімеж Карабаш), «Сталяр» (1976, Войцех Вішнеўскі), «З пункту гледжання начнога вахцёра» (1977, Кшыштаф Кесьлёўскі), «Сем жанчын у розным веку» (1977, Кшыштаф Кесьлёўскі), «Некалькі аповесцяў пра чалавека» (1983, Богдан Дзіворскі), «Усе ведаюць, хто за кім стаіць» (1983, Марыя Змаж-Качановіч), «Дзень за днём» (1988, Ірэна Каменска), «Pro toto» (1987, Анджэй Ціткаў), «Сёстры» (1999, Павел Лазіньскі).

Удзельнікі: Іаланта Кільян, Святлана Курс

4 кастрычника

17:00 — ІЛЮСТРАВАНАЯ ЛЕКЦЫЯ «ПОЛЬСКАЕ КАРОТКАМЕТРАЖНАЕ ДАКУМЕНТАЛЬНАЕ КІНО: ГІСТОРЫЯ, І НАЙНОЎШЫЯ ФІЛЬМЫ НА СУСВЕТНЫХ ФЕСТЫВАЛЯХ І НА ШЛЯХУ ДА ОСКАРА» (ЧАСТКА ІІ)

Відэапрэзентацыя фрагментаў фільмаў: «Першы дзень» (2007, Марцін Саўтэр), «Там, дзе сонца не спяшаецца» (2009, Матэй Бобрык), «Poste restante» (2008, Марцэль Лазінскі), «Рагалік» (2012, Павел Земільскі), «Чалавек з пакетам» (2012, Якуб Палякоўскі), «Васямнаццатка» (2012, Марта Прус), «Наш праклён» (2013, Томаш Слівінскі), «Суперблок» (2014, Тэрэса Чэпец), «Адпраўная кропка» (2014, Міхал Шчэсняк), «Аб’ект» (2015, Паўліна Скібінска), «Повязі» (2016, Зоф’я Кавалеўская).

Удзельнікі: Іаланта Кільян, Святлана Курс

5-7 кастрычника

10:00-19:00 — ЗАКРЫТЫ МАЙСТАР-КЛАС «15 ХВІЛІН: БЕЛАРУСЬ!» для прафесіяналаў і аматараў — стваральнікаў кіно, зацікаўленых дакументальным фільмам

Дакументальнае кароткаметражнае кіно — гэта найперш сіла вобразу і сіла свядомага мастацкага выказвання. Адказваючы на пытанні: Навошта я раблю фільм? Пра каго і пра што я раблю фільм? Якім чынам яго зрабіць? — удзельнікі майстар-класаў прэзентуюць на пітчынгу свае кінапраекты, над якімі будуць працаваць далей падчас заняткаў. Індывідуальна і ў групах.

Падчас трохдзённых майстар-класаў будзе прэзентаваны метад навучання і практыкавання ў рэалізацыі свайго дакументальнага фільма, выкладзены ў кнізе «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай. Кніга выкладзеная на старонцы www.docmajstrounia.com.

Удзельнікі майстар-класа абавязаныя азнаёміцца з «Дапаможнікам», а таксама падрыхтаваць свой кінапраект для пітчынгу. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Удзел бясплатны. Умовы ўдзелу шукайце тут.

Удзельнікі:

  • Гражына Кэндзеляўская — прафесарка, выкладчыцы PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі), рэжысёрка дакументальных фільмаў, аўтарка падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста».
  • Славамір Кальвінк — выкладчык PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі), рэжысёр дакументальных фільмаў.

7 кастрычника

19:00 — ПАКАЗ ФІЛЬМА «ЧАС ТРОХ ЧАРАПАХАЎ» (CZAS TRZECH ??LWI), СУСТРЭЧА З ГЕРОЯМІ І РЭЖЫСЁРКАЙ.

Удзельнікі: Іаланта Кільян — рэжысёрка фільма «Час трох чарапахаў».

Top