Меню

Новости

Фэнтэзі на сцэне Купалаўскага

Ультрастыльны фотарэпартаж з рэпетыцый спектакля «Сон у купальскую ноч»

Для тых, хто супраць кансерватыўнага тэатра: новы сезон у Купалаўскім адкрыецца не традыцыйнай «Паўлінкай», а спектаклем, які, наадварот, разбурае традыцыі, — «Сном у купальскую ноч» піцерскага рэжысёра Андрэя Прыкаценкі — яго ў Беларусь запрасіў мастацкі кіраўнік купалаўцаў Мікалай Пінігін.

Наша фатографка схадзіла на некалькі рэпетыцый спектакля, а зараз запрашае вас на сеанс фотатэрапіі, каб разам натхніцца перад прэм’ерай. Перасцярога: фота вельмі шыкоўныя, можна заліпнуць.

Бліжэйшыя паказы спектакля — 7, 8 і 9 верасня, а таксама 2, 3, 30 і 31 кастрычніка. Квіткі можна набыць тут

Top