Для тых, хто супраць кансерватыўнага тэатра: новы сезон у Купалаўскім адкрыецца не традыцыйнай «Паўлінкай», а спектаклем, які, наадварот, разбурае традыцыі, — «Сном у купальскую ноч» піцерскага рэжысёра Андрэя Прыкаценкі — яго ў Беларусь запрасіў мастацкі кіраўнік купалаўцаў Мікалай Пінігін.
Наша фатографка схадзіла на некалькі рэпетыцый спектакля, а зараз запрашае вас на сеанс фотатэрапіі, каб разам натхніцца перад прэм’ерай. Перасцярога: фота вельмі шыкоўныя, можна заліпнуць.
Бліжэйшыя паказы спектакля — 7, 8 і 9 верасня, а таксама 2, 3, 30 і 31 кастрычніка. Квіткі можна набыць тут.