Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS
Падтрымай Фестываль на Талацэ!
Аўтар панятку «генацыд» Рафаэль Лемкін меркаваў, што разбурэнне гістарычных і культурных помнікаў недапушчальнае і мусіць вызначацца як элемент генацыда. На яго думку, за спробамі знішчэння той ці іншай нацыянальнай супольнасці, як правіла, ідуць дзеянні, скіраваныя на ліквідацыю яе гісторыі, унікальнай матэрыяльнай і культурнай спадчыны.
Шматлікія ўзброеныя канфлікты, разбуральныя сусветныя войны, злачынствы супраць чалавечнасці, якія адбыліся ў мінулым стагоддзі, не маглі не адбіцца на стане культурнага асяродку. Фактычна яны ператварыліся ў вайну супраць культуры, якая працягваецца і сёння.
Аднак разбурэнню супрацьстаіць адваротная ініцыятыва, скіраваная на абарону, выратаванне і ўзнаўленне. Вайна са спадчынай заўсёды сутыкаецца з упартым супрацьдзеяннем з боку адважных «рыцараў ад культуры», якія рызыкуюць, а часам і ахвяруюць жыццём, каб захаваць памяць пра тое, хто мы ёсць.
Цім Слэйд вядзе нас у захапляльны шлях па слядах вандалізма і гераізма, распавядае пра разбуральныя для культуры дзеянні Саюзнікаў у час барацьбы з нацыстамі цягам Другой сусветнай вайны, пра знішчэнне старажытнейшых помнікаў культуры ў Сірыі ды Іраку. Ад Варшавы і Дрэздэна праз Мостар і Сараева да Пальміры і Цімбукту.
Рэжысёр: Цім Слэйд (Tim Slade)
Краіна: ЗША, 2016
Працягласць: 85 хвілін
Мова субтытраў: руская
Субтытры адаптаваныя для нячулых
12+