17 Снежня, 00:00 — КІНАНОЧ: Джунглі сёння, Катастрофа, Спытай сэксперта, Злавіць Хайдэра
Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS
Падтрымай Фестываль на Талацэ!
Калі правая Партыя Свабоды трапляе ў кааліцыйны ўрад Аўстрыі, яе лідар Ёрг Хайдэр становіцца героем таблоідаў. Нягледзячы на папулісцкую рыторыку, негатыўную ацэнку дзеянняў Партыі як Еўрапейскім Саюзам, так і сродкамі масавай інфармацыі, Хайдэр з пераўтварае неарганізаваных прыхільнікаў скрайніх правых поглядаў у моцнага гульца вялікай палітыкі. Іх ідэалогія пачынае імкліва распаўсюджвацца па Еўропе.
У сваім фільме Наталі Боргэрс спрабуе даследаваць «феномен Хайдэра», патлумачыць, кім ён быў на самой справе: традыцыяналістам, фашыстам, карумпаваным япі або прагным да сусветнага прызнання народным лідарам. Вынікам працы рэжысёра стаў захапляльны, шматслойны дакументальны фільм не толькі пра супярэчлівую фігуру Ёрга Хайдэра, яго мэты, стратэгію і папулісцкія метады барацьбы за галасы і сімпатыі выбарцаў, але і пра страхі, расчараванні і надзеі ўсяго еўрапейскага грамадства, якое дазволіла такому палітыку, як Хайдэр, адбыцца і знайсці паслядоўнікаў па ўсім свеце.
Рэжысёр: Наталі Боргерс (Nathalie Borgers)
Краіна: Аўстрыя, Германія, 2015
Працягласць: 91 хвіліна
Мова субтытраў: руская
Субтытры адаптаваныя для нячулых