17 Снежня, 17:00 — Блок кароткаметражак: Зламаныя: жаночая турма у Хохенэку, Лік дзён, Матангэ, Мая дачка Нора, Цырымонія
Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS
Падтрымай Фестываль на Талацэ!
Бург Хохенэк – сумна вядомая жаночая турма ў ГДР, дзе з 1950 па 1990 гг. утрымліваліся не толькі жанчыны, якія здзейснілі злачынства, але і тысячы палітычных зняволеных.
Стваральнікі фільма ўзгадваюць былых палітычных зняволеных Габрыэль Шэтцэр і Біргіт Уілшутц. Іх гісторыя – гэта перапоўненыя камеры, жорсткая гіерархія, бязлітасная штодзённасць, катаванні за драбнейшую правіну, страх, абразы, няпэўнасць і знясільваючая манатонная праца. Яны шылі вопратку і тавары штодзённага прызначэння, якія пасля дасылаліся на продаж у ФРГ.
Зняволеныя замка Хохенэк вырабілі мільёны калготак, прасцінаў ды іншых безумоўна карысных прадметаў, даючы прыбытак абодвум бакам. Коштам узаемавыгоднай супрацы Усходняй і Заходняй Германіі стала прымусовая жаночая праца.
Рэжысёр: Аляксандр Лал, Фолькер Шлехт (Alexander Lahl, Volker Schlecht)
Краіна: Германія, 2016
Працягласць: 7 хвілін
Мова субтытраў: беларуская
16+