17 Снежня, 17:00 — Блок кароткаметражак: Зламаныя: жаночая турма у Хохенэку, Лік дзён, Матангэ, Мая дачка Нора, Цырымонія
Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS
Падтрымай Фестываль на Талацэ!
У сваім пяціхвілінным фільме Саша Хубер дакументуе маарыйскую цырымонію ачышчэння аднаго з ледавікоў Новай Зеландыі ад каланіяльнага мінулага. Назвы горных вяршыняў, вулканаў і ледавікоў Аўстраліі і Акіяніі, што далі ім еўрапейцы яшчэ ў ХІХ стагоддзі, непарыўна звязаныя з каланіяльнай культурай Старога Свету. Цырымонія, сведкамі якой мы станем, – гэта сімвалічнае руйнаванне міфа пра перавагу белага чалавека.
Рэжысёр: Саша Хубер (Sasha Huber)
Краіна: Новая Зеландыя, 2015
Працягласць: 5 хвілін
Мова субтытраў: беларуская
12+