Меню

Новости

Матангэ

WATCH DOCS BELARUS

Где:

Когда: 17:00

Стоимость билетов: бясплатна

17 Снежня, 17:00 — Блок кароткаметражак: Зламаныя: жаночая турма у ХохенэкуЛік дзёнМатангэМая дачка НораЦырымонія

Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Кліенты кравецкай крамы «Мадам Шапо» любяць казаць, што яе ўладальніца «чорная жанчына з белай скурай». І сапраўды, хоць мадам Шапо і з’яўляецца адзінай бельгійкай са светлым колерам скуры, якая працуе ў «Галерэі Іксэлс», што знаходзіцца ў раёне Брусэля Матангэ, яе паслугі высока цэняць як конгалезцы, так і камерунцы, што складаюць найбольшую частку насельніцтва раёна.

«Іксэлс» – гэта месца, якое апроч афрыканцаў наведваюць хіба толькі бельгійцы, што сумуюць па Афрыцы, ды ахвотныя да экзотыкі ўдзельнікі аўтобусных тураў. Але, нягледзячы на злёгку анархічную атмасферу, што пануе ў гандлёвым цэнтры, мадам Шапо любіць сваю краму і не збіраецца яе пакідаць. Яна адчувае сябе шчаслівай, у тым ліку праз асабісты досвед, які звязаны з гэтым месцам.

Каманда: Амадэй Петан, Анатоль Мандраян, Элізэ Умс, Лука Цветка, Нуна Крысціна Рыбейра (Amadej Petan, Anatole Mandroyan, Elise Ooms, Luka Cvetko, Nuno Cristino Ribeiro)
Краіна: Белгія, 2015
Працягласць: 13 хвілін
Мова субтытраў: беларуская

16+

Top