17 Снежня, 00:00 — КІНАНОЧ: Джунглі сёння, Катастрофа, Спытай сэксперта, Злавіць Хайдэра
Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS
Падтрымай Фестываль на Талацэ!
17 жніўня 2009 года адбываецца адна з найсур’ёзнейшых тэхнагенных катастрофаў у расійскай гісторыі – аварыя на Саяна-Шушынскай ГЭС. Тады загінула 75 чалавек, а жыццё згубленага на прасторы вялізнай краіны мястэчка Чаромушкі падзялілася на да і пасля.
Сёння адрамантаварая электрастанцыя працягвае працаваць, але наступствы катастрофы і ўспаміны пра тое, што адбылося нікуды не зніклі. І хаця дакладна прычына трагедыі так і не была высветленая, адказнасць усклалі на інжэнераў. Шмат хто быў хутка асуджаны і атрымаў турэмны тэрмін.
Дык чаму ж дасюль на станцыі пануе атмасфера нявызначанасці і тугі? Чаму замест дэтальнага расследвання кіраўніцтва ГЭС будуе царкву, а далёка не ўсе героі фільма знаходзяць смеласць, каб выказвацца адкрыта? Чаму родным ахвяраў трэба даводзіць у судзе, што іх блізкія загінулі ў аварыі, а не патанулі? Аўтара цікавіць у першую чаргу чалавечы бок трагедыі ва ўсёй яе складанасці і шматграннасці.
Аліна Рудніцкая ва ўласцівым ёй стылі не імкнецца нешта давесці гледачу, не навязвае яму сваю кропку гледжання, але дамапагае пачуць, пабачыць, прачытаць нешта між радкоў і зрабіць уласныя высновы. А героям фільма дае магчымасць нарэшце выказацца. Або прамаўчаць.
Рэжысёр: Аліна Рудніцкая
Краіна: Расія, 2016
Працягалсць: 55 хвілін
Мова фільма: руская
16+