Меню

Новости

Джунглі сёння

WATCH DOCS BELARUS

Где:

Когда: 23:59

Стоимость билетов: бясплатна

17 Снежня, 00:00 — КІНАНОЧ: Джунглі сённяКатастрофаСпытай сэкспертаЗлавіць Хайдэра

Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Не сакрэт, што працэс глабалізацыі адбіўся і на стане джунгляў. У нашым выпадку рэч ідзе пра «Чорную Сельву», якая знаходзіцца ў мексіканскім штаце Ч’япас. У яе цені старадаўняя культура народнасці «Zoque» захоўваецца ўжо больш за тысячу год.

Кармен жыве проста, сярод прыроды, на зямлі, за якую яе муж аддаў жыццё. Яе сусед, шаман па імені Хуан, які адчаяўся перамагчы грыжу, робіцца ахвярай агрэсіўнага маркетынгу і гатовы аддаць любыя грошы за «цудадзейны» біядадатак. Прадмет яго жаданняў – «еl producto» – паглынае ўсе грошы, якія Хуан атрымлівае ад амерыканскага рэжысёра за ўдзел у здымках. Такім чынам, аўтары фільма адчуваюць сябе злачынчамі, бо, ствараючы карціну жыцця традыцыйнага грамадства, міжволі спрычыняюцца да яго разбурэння.

Фільм адначасова і захапляльны, і не заўсёды просты для ўспрыняцця, але менавіта гэты дыскамфорт «зламаных ілюзій» і з’яўляецца ключавым складнікам карціны.

Рэжысёр: Чарльз Фэйрбэнкс ( Charles Fairbanks)
Краіна: Мексіка, 2016
Працягласць: 72 хвіліны
Мова субтытраў: руская
Субтытры адаптаваныя для нячулых

Top