Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS
Падтрымай Фестываль на Талацэ!
Калі Маркас Прада пачаў здымаць свой фільм, галоўны герой ужо больш за 10 год правёў у камеры смяротнікаў Інданезійскай турмы.
Марка «Курумім» Арчэр, які быў асуджаны за кантрабанду какаіна, знаходзіўся ў адной камеры з тэрарыстамі, якія здзейснілі напад на Балі. Пра тое, калі будзе пакараны, асуджаны даведваецца толькі ў дзень кары.
Марка «Курумім» адчайна не хацеў застацца непачутым. Ён хацеў распавесці сваю гісторыю.
Больш за 70 гадзін размоваў, дзясяткі лістоў, у якіх герой распавядае пра тое, што прывяло яго да злачынства, унікальныя кадры, якія зняў ён сам непасродна падчас зняволення з дапамогай нелегальна атрыманай відэакамеры. У камеры смяротнікаў герой жартуе і гарэзіць у намаганні схаваць свой страх перад непазбежным.
Рэжысёр не імкнецца абяліць ці апраўдаць свайго героя, не грае на эмоцыях і сентыментальных настроях. Мы бачым чалавека, які адчайна намагаецца захаваць мужнасць, але патрапіў у смяротную пастку і вінаваціць у гэтым можа толькі самога сябе. Чалавека, якога пазбавілі права на другі шанец. І таму сканчэнне фільма так шакуе.
«Курумім» – фільм пра карумпаваную справядлівасць, несувымернасць цяжкасці злачынства і пакарання, а таксама жахлівай бессэнсоўнасці смяротнай кары.
Рэжысёр: Маркас Прада (Marcos Prado)
Краіна: Бразілія,2016
Працягласць: 106 хвілін
Мова субтытраў: руская
16+
Месца: Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25)