Меню

Новости

Гулаг: цяжкія успаміны

WATCH DOCS BELARUS

Где:

Когда: 13:00

Стоимость билетов: бясплатна

Праграма фестывалю WATCH DOCS BELARUS

Падтрымай Фестываль на Талацэ!

Шмат якія лагеры савецкага ГУЛАГа знаходзіліся каля Пярмі. Калі СССР перастаў існаваць, некалькі гісторыкаў-энтузіястаў разам з былымі вязнямі заснавалі Музей гісторыі палітычных рэпрэсій «Пермь-36». Аднак палітычныя эліты сучаснай Расіі прытрымліваюцца альтэрнатыўных, мала звязаных з формулай галоснасці поглядаў на спадчыну сталінізма.

Па ініцыятыве дзяржавы музей хуткімі тэмпамі быў нацыяналізаваны, частка экспазіцыі закрытая для публікі, а былыя кіраўнікі абвінавачаныя ў перадузятасці і непрафесіяналізме. Глядач пабачыць у фільме як былых ахоўнікаў, так і Сяргея Кавалёва, які правёў 7 год у працоўных лагерах Пермскага краю. А таксама валанцёраў аб’яднання «Мемориал», якія, рызыкуючы патрапіць пад ужо звыклае для расійскай рэчаіснасці вызначэнне «замежны агент», робяць усё магчымае і немагчымае, каб захаваць рэшту экспанатаў ГУЛАГа для будучых пакаленняў. Дзеля памяці і таго, каб яны маглі пазбегчы памылак мінулага.

Рэжысёр: Керсцен Нікіг
Краіна: Германія, 2016
Працягласць: 44 хвіліны
Мова фільма: руская

12+

Top