Меню

Новости

Shuma Hypnotic Session

Даўнтэмпа і ўсё як мы любім

17 лютага ў культурным цэнтры «КОРПУС» адбудзецца вечарына праекта Shuma, пра які, напэўна, чуў кожны беларус, які мае вушы.

Ідэя канцэрту – спыніцца пасярод бегу жыцця і пражыць тры гадзіны ў гіпнатычнай музыцы, якая будуецца на магіі беларускага паганства. Запавольванне – вось чаго не стае сучаснаму чалавеку, а Shuma Hypnotic Session і музыка ўвогуле – добры сродак спыніцца і аддацца моманту.

Related image

Shuma: «Мы прапаноўваем вам сваю кампанію для таго, каб пражыць адзін вечар тут і цяпер, апусціцца ў нірвану і адпачыць ад гонкі жыцця. Спецыяльна для гэтай сустрэчы мы падрыхтавалі альбом у выглядзе запаволенай і лёгкай downtempo-музыкі. Да нас таксама далучаецца маэстра эмбіенту – i/dex, музыка, які стварае атмасфэру з электронных гукаў. І мы гатовыя супакоіць шалёны стрэс менчукоў праз мову музыкі». Пачатак а 19:00.

Квіткі: 15 BYN – папярэдні продаж (tamtam.by ці «Тэатральныя касы» на Калініна, 5), 20 BYN – на ўваходзе. Інфалінія: +375-29-944-68-13.

Зрабіце сабе падарунак, пражывіце некалькі гадзін у суседзтве з прыгожай музыкай, пяшчотнымі галасамі трох жанчын і атмасфэрай, якую ўмее рабіць электронная музыка і візуальнае мастацтва. Перазагрузімся на гіпнатычнай сэсіі разам з Shuma?

Image may contain: one or more people and text

Top