Меню

Новости

Shuma downtemp o session

канцэрт

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 15 бел. руб.

Shuma Hypnotic Session
(downtempo edit)

i/dex (live) | shumaboy (dj-set)
vj-support

Запавольваньне – вось чаго не стае сучаснаму чалавеку. Мы жывем у сьпешцы, стрэсуем ад таго, што нічога не пасьпяваем і моцна перажываем. Музыка – добры сродак спыніцца і аддацца моманту.

Shuma прапаноўвае вам сваю кампанію для таго, каб пражыць адзін вечар тут і цяпер, апусьціцца ў нірвану і адпачыць ад гонкі жыцьця. Спецыяльна для гэтай сустрэчы мы падрыхтавалі альбом СОНЦА ў выглядзе запаволенай і лёгкай down tempo музыкі. Да нас таксама далучаецца маэстра эмбіенту – i/dex, музыка, які стварае атмасфэру з электронных гукаў.

Сябры, зрабіце сабе падарунак, пражывіце некалькі гадзін у суседзтве з прыгожай музыкай, пяшчотнымі галасамі трох жанчын і атмасфэрай, якую ўмее рабіць электронная музыка і візуальнае мастацтва. Перазагрузімся на гіпнатычнай сэсіі Shuma!

Квіткі: 15 BYN – папярэдні продаж, 20 BYN – на ўваходзе

Інфалінія: +375(29) 944 68 13

Месца: культ. цэнтр «КОРПУС» ( Машэрава пр., 9/8 )

Top