Меню

Новости

Жывая Бібліятэка

У межах выставы «Без выключэнняў! У працэсе» Галерэі «Ў»

У бліжэйшую суботу вас запрашаюць на ўнікальную імпрэзу ў межах выставы «Без выключэнняў! У працэсе» Галерэі «Ў» — Жывую Бібліятэку, дзе можна паслухаць гісторыі аб выключэнні, сацыяльнай маргінальнасці і пошуках свабоднага жыцця без межаў.

Вам прапануюць сустрэцца з Жывымі Кнігамі — людзьмі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкі занятак, выключны досвед ці нязвыклы для большасці светапогляд. Усё, што патрэбна для ўдзелу, — гэта зарэгістравацца, атрымаць картку чытача і запісацца да тых Кніг, якія вас цікавяць. Адмысловы фармат Жывой Бібліятэкі дазваляе:

  • пазнаёміцца з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень,
  • асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства,
  • даведацца больш пра свет і пра сябе.

Акрамя таго, удзел у Жывой Бібліятэцы — добрая нагода ўбачыць, як Галерэя «Ў» абжывае новую прастору і ацаніць праект адкрыцця «Без выключэнняў! У працэсе».

Калі: 14 ліпеня, 15:00 — 19:00
Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19)
Для каго: для прыхільнікаў жывой камунікацыі
Квіткі: уваход вольны, пры рэгістрацыі да 21:00 13 ліпеня можна атрымаць электронную версію поўнага каталога Кніг

Top