Меню

Новости

Жыццё ў трохкутніку

Тадэвуш Кантар, жывапiс i тэатр

Текст:

Калі 18 красавіка вы плануеце правесці не ў Тэатры лялек, знайшлі для вас файную лекцыю «Тадэвуш Кантар. Жыццё ў трохкутніку. Я, жывапiс i тэатр».

У аўторак Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі і Польскі інстытут запрашаюць на публічную лекцыю Юстыны Міхалік пра Тадэвуша Кантара.

Тадэвуш Кантар (1915—1990, Польшча) — адзін з найбуйных тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя. Ён быў не толькі практыкам, але і тэарэтыкам: за кожным напрамкам яго пошукаў стаяла новая канцэпцыя тэатральнага мастацтва. У 60-я гады Кантар сфармуляваў у сваіх маніфестах ідэі «тэатра інфармэль» і «нулявога тэатра», а ў 70-я на змену ім прыйшоў «немагчымы тэатр» і «тэатр смерці».

Related image

Тадэвуш Кантар, wpolityce.pl

Сусветную вядомасць Кантару прынёс спектакль «Мёртвы клас» («Umarła klasa», 1975), у якім рэжысёр «уваскрэсіў» былых аднакласнікаў, прадставіўшы іх адначасова ў выглядзе лядашчых старых і дзяцей-манекенаў. Гэты спектакль адносіцца да «тэатра смерці» — самага вядомага перыяду ў творчасці Кантара.

У «тэатры смерці» разам з акторамі выступаюць прадметы і лялькі, а межаў паміж жыццём, сном і небыццём, як і паміж тэатральнымі жанрамі, не існуе.

Варта адзначыць, што ўвесь феномен «тэатра смерці» складаецца з пяці спектакляў. У 1980 годзе з’явіўся спектакль «Wielopole, Wielopole», які падсумаваў усе прыёмы гэтага тэатральнага феномена і прычыны, па якіх «тэатр смерці» выклікаў такую вялікую зацікаўленасць гледачоў і прызнанне ва ўсім свеце.

Менавіта Кантар з’яўляецца аўтарам першых польскіх хэпэнінгаў: гэты жанр узнік у яго творчасці як альтэрнатыва тэатру, як больш радыкальная форма яго тэатральных эксперыментаў.

No automatic alt text available.

Пра лектарку

Юстына Міхалік — выпускніца тэатразнаўчага аддзялення Ягелонскага ўніверсітэта; рэдактарка шматлікіх кніг і каталогаў выстаў Цэнтра па дакументаванні творчасці Тадэвуша Кантара «Крыкатэка» у Кракаве. Падрыхтавала шэраг прысвечаных Кантару выстаў у Польшчы і за мяжой. Аспірантка Інстытута мастацтваў Польскай акадэміі навук у Варшаве. Член праўлення Польскага таварыства тэатральных даследаванняў.

Івэнт адбудзецца ў прасторы PUNKT з 18:30 да 20:30. Мова лекцыі: польская з перакладам на беларускую. Уваход — вольны!

Теги: ,
Top