Меню

Новости

«Заклятыя скарбы»

«Да навошта табе гэты Кадук?»: выйшаў другі эпізод вэб-хорару на мове

Першы беларускі вэб-хорар «Заклятыя скарбы», які штомесяц выпускаецца анлайн, на днях дропнуў свой ужо другі па ліку эпізод. Глядзім?

І калі пілотны выпуск выглядае як скляпаны «на каленцы» індзі-відэаролік, то цяпер стваральнікі серыяла абзавяліся спонсарамі, знайшлі прадзюсара, а сам эпізод хоць і не выклікае дрыжыкаў, але выгляд набыў сапраўды страшэнны.

Дэбютны праект Сяргея Аўсяніка будзе цікавы ў першую чаргу тым, хто лічыць, што на беларускім сегменце YouTube няма чаго глядзець, акрамя відэа Влада Бумагі ды рэкламных ролікаў Куфара. Новая серыя распавядае пра двух хлопцаў, для якіх гульнявая страшылка віртуальнай рэальнасці становіцца сапраўды рэальнай. У складаных перыпетыях сюжэту ўзнікае Кадук — рагатая пачвара, штосьці сярэднее паміж істотай з «Лабірынта фаўна» і Мінатаўрам. Каардынатары каментуюць:

Кадук — найстарэйшы злы дух. Ён чакае, пакуль чалавек яго не пакліча. Да й то, у такі ліхі момант, калі ён што ні скажа, то ўсё спраўдзіцца. Старадаўні д’ябал вяртаецца да тых, хто зайграўся са сваімі жаданнямі

Насамрэч, серыял арыентуецца на традыцыйную беларускую культуру: у фільме дзейнічаюць персанажы народнай міфалогіі, а дыялогі вядуцца выключна на беларускай мове — у гэтым заключаецца прынцыповая пазіцыя самога Сяргея.

Падтрымаць праект усё яшчэ можна тут.

Top