Выстава прымеркавана да 13 гадавіны пастаноўкі спектакля «Адвечная песня» на сцэне РТБД. У гэтым годзе рэалізаваць яе Тэатру беларускай драматургіі дапамаглі супрацоўнікі музея Янкі Купалы. Упершыню наведвальнікі змогуць убачыць накіды сцэнічнага афармлення пастаноўкі «Адвечная песня» ў РТБД і сцэнаграфію мастака Уладзіміра Ціханава. Акрамя гэтага, тут прадстаўлены матэрыялы падбору рэквізіту да адноўленага спектакля і эскізы касцюмаў герояў пастаноўкі.
Выстава ілюстрацый В.П. Шаранговіча, Я.М. Ціхановіча, В.М. Александровіча з фондаў Дзяржаўнага музея Янкі Купалы носіць назву «І будзе цар гэты навек названне насіць – чалавек». Работы гэтых мастакоў уваходзяць у залаты фонд беларускай кніжнай графікі канца XX – пачатку XXI стагоддзя.
Наведаць выставу можна ў чацвер, пятніцу, суботу 15.00-18.00. І безумоўна, перад пачакам спектакляў. Працуе яна да 17 ліпеня ўключна, таму спяшайцеся! Уваход вольны.