Нас прыемна здзівіла навіна, што неўзабаве ў беларускую сталіцу з ЗША прыедзе беларуская паэтка Вальжына Морт: 22 траўня ў «Кнігарні Логвінаў» адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вальжыны.
Паэтка ўжо гатова прадставіць Мінску навінку «Эпідэмія ружаў». Акрамя гэтага, у наступны панядзелак творчая каманда «Галава-Нага» ізноў пакажа эксперыментальны спектакль-рытуал «Мова Х» паводле верша Вальжыны «Беларуская мова». А мадэратарам сустрэчы выступіць рэдактар новай кнігі, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.
Між іншым, у праграме літаратурнай вечарыны яшчэ і:
- вершы з новай кнігі ў выкананні аўтаркі;
- адказы на пытанні чытачоў;
- аўтограф-сэсія.
Пачатак а 19:00, уваход вольны. Пра «Мову Х» раім пачытаць тут.