Меню

Новости

У падтрымку Сянцова

Сустрэча ў межах сусветнай акцыі

26 лютага, у гадавіну анэксіі Крыма, па ўсім свеце пройдуць акцыі ў падтрымку палітзняволенага ўкраінскага кінарэжысёра, сцэнарыста і пісьменніка Алега Сянцова. Далучыцца да акцыі можна на сустрэчы ў культ. цэнтры «КОРПУС».

Ідэя сусветнай акцыі #FreeSentsov належыць PEN America. 26 лютага ў шэрагу краін пройдуць чытанні, пратэсты, іншыя мерапрыемствы ў падтрымку Алега Сянцова і ўсіх палітычных зняволеных, якія адбываюць тэрміны ў Расіі. На сустрэчу ў Мінску вас запрашаюць Беларускі ПЭН-цэнтр, культ. центр «КОРПУС» і ініцыятыва РосУзник.

У праграме:

  • Кароткая лекцыя Максіма Жбанкова, падчас якой кінакрытык абазначыць месца Алега Сянцова ў кінематографе Украіны і адкажа на пытанні гледачоў пасля прагляду дэбютнага фільма рэжысёра «Гамер» — удзельніка міжнародных кінафестываляў, у тым ліку — «Лістапада».
  • Аповед Яны Ганчаровай пра перапіску з Алегам Сянцовым і сітуацыю з іншымі палітзняволенымі. Даведаецеся, хто такі Алег Сянцоў, за што ён атрымаў дваццаць год калоніі строгага рэжыму, што сам пра ўсё гэта думае, а таксама — як дапамагчы Алегу і яго сям’і. Падчас сустрэчы можна будзе выказаць сваю салідарнась і напісаць Алегу ліст.
  • Прэзентацыя апавяданняў Алега Сянцова — упершыню ў перакладзе на беларускую мову. Тыя, хто паспеў замовіць кнігу, змогуць яе набыць, выручаныя ад продажу сродкі будуць накіраваныя сям’і Сянцова.

Калі: 26 лютага, 20:00
Дзе: культ. цэнтр «КОРПУС» (пр-т Машэрава, 9, корп. 8)
Для каго: для неабыякавых
Квіткі: уваход вольны

Top