Меню

Новости

Цяпло, алмаз і асколкі

Чаго чакаць ад сённяшняй сустрэчы з вядомым дакументалістам?

Текст:

Фото:

Рэтраспектыва Віктара Аслюка завяршыцца на гэтым тыдні. Таму прапануем-такі наведаць творчую сустрэчу з рэжысерам, якая адбудзецца сёння, 29 лістапада, а 18.30 у Музеі гісторыі беларускага кіно.

Імпрэза пройдзе ў межах пятага паказу рэтраспектывы «Кола», якая складаецца з 18 фільмаў, знятых Аслюком за перыяд ад 1994 да 2014. Наведвальнікі змогуць не толькi пагутарыць з вядомым кінадакументалістам, але і павіншаваць Віктара Мікалаевіча з юбілеем: 26 лістапада рэжысёру споўнілася 55! А яшчэ – убачыць тры яго фільмы: «Асколкі» (2011), «Цяпло» (2012), «Алмаз» (2013). Падрабазнасцi на старонцы мерапрыемства ў facebook.

gi-16800-83010-big
Віктар Аслюк – рэжысёр і сцэнарыст, выпускнік БДУ і БДАМ. Лаўрэат найбольш значных фестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно ў свеце: французскага Cinéma du Réel, фiнскага Tampere International Short Film Festival, нямецкiх DOKLeipzig i Prix Europa.

Кiна-меню на сёння

АСКОЛКІ. Беларусь, 2011 — 30 хв., аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк

Пасля развалу СССР у невялікую беларускую вёску ў бацькоўскія хаты вярнуліся некалькі яшчэ не старых адзінокіх мужчын. Яны не ўспамінаюць мінулае, не думаюць пра будучае, а жывуць адным днём. Ад адзіноты ратуюцца гарэлкай і размовамі. Яны – асколкі таго жыцця, якое мінула і якое ім ужо не вярнуць і не склеіць. 

Удзел у міжнародных кінафестывалях: DOKLEIPZIG (Германія), 2011, АРТДОКФЕСТ (Расія) 2011 і інш.

АЛМАЗ. Беларусь – Польша, 2013, 30 хв., аўтар сцэнарыя і рэжысёр Віктар Аслюк

Стары Аляксей Клюня – адзіны жыхар вострава пасярод возера Ладага. Аляксей часта размаўляе сам з сабой. Ці са сваім адзіным сябрам – канём Алмазам, з якім яны разам ужо шмат гадоў. Аляксей хоча, каб, калі ён памрэ, ягоную труну на могілкі вёз Алмаз.

Гран-пры Залаты замак (17 IFF OFF CINEMA, Poland, 2013)
Лепшы дакументальны фільм (MEDIAWAVE On-line IFF, Hungary, 2014)
Асноўная ўзнагарода (12 International Festival Zeichen der Nacht (Signes de Nuit) in Berlin, 2014)
Узнагарода Студэнцкага саюза Greifswald (IFF DOKUMENTART, Neubrandenburg,Germany, 2014)
Лепшы міжнародны кароткаметражны дакументальны фільм (MiradasDoc, Spain, 2014)
Удзел у міжнародных кінафестывалях: Стамбул (Турцыя), Бішкек (Кіргізія), Сінема Верытэ (Іран, Тэгеран), Уэска (Іспанія) і інш.

ЦЯПЛО. «Беларускі відэацэнтр», 2012, 21 хв., аўтары сцэнарыя Віктар Аслюк, Юрый Ігруша, рэжысёр Віктар Аслюк

Гэта трохі дзіўнае месца, дзе зімой, сярод снежных сумётаў і застылых ледзяных вадаспадаў, вельмі цёпла. Мужчыны і жанчыны напаўапранутыя і ўспацелыя. Іх рухі ля станкоў дасканалыя, зграбныя і рытмічныя, як у танцы. Гул машын нагадвае музыку. Паміж людзьмі і тэхнікай такая гармонія, што яны здаюцца часткамі цэлага, як бы працягам адно аднаго. Зладжанае дзеянне перапыняецца толькі на імгненне. Хтосьці задумваецца, выцірае пот з ілба ці прысаджваецца, каб перавесці дух. На гэтай фабрыцы ў пасёлку Смілавічы пад Мінскам робяць валёнкі, якія потым прадаюцца па ўсім свеце. 

Лепшы дакументальны фільм (IFF “Black and white”, Porto, Portugal 2013)
Best Short Doc (Faito doc Festival, Italy, 2013)
Лепшы кароткаметражны фільм (24th Open film festival of Documentary Cinema, Ekaterinburg, Russia 2013)
Прыз за рэжысуру (Нацыянальны кінафестываль беларускіх фільмаў, Брэст, Беларусь, 2012)
Прыз за лепшую выяву (CRONOGRAF IFF Moldova 2013)
Удзел у міжнародных фестывалях: Фаіта (Італія), “Пасланне да чалавека” (Санкт-Пецярбург) і інш.

Фільмы дэманструюцца ў Музеі гісторыі беларускага кіно (Мінск, вул. Свярдлова, 4). Кошт квітка – 2 рублі.

Top