Меню

Новости

Ці-шоткі і касцюмы

Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Дэвіда Пэрыша ў «Ў»

Тыя, хто ў пятніцу зазірне ў «Ў», трапяць на прэзентацыю беларускай версіі кнігі Дэвіда Пэрыша «Ці-шоткі і касцюмы: Дапаможнік па творчым бізнесе» па крэатыўным бізнесе. Пачатак а 19:00.

Пры падтрымцы Праграмы EU-Eastern Partnership Culture and Creativity Programme у выдавецтве «Логвінаў» выйшла беларуская версія кнігі выбітнага брытанскага эксперта па крэатыўным бізнэсе Дэвіда Пэрыша «Ці-шоткі і касцюмы: Дапаможнік па творчым бізнесе». Цяпер яна даступная для айчынных культурных мэнэджэраў і прадпрымальнікаў.

Без имени-1

https://www.facebook.com/events/1828709420701140/

На лекцыі, якая адбудзецца 10 лютага ў «Ў», можна будзе набыць кнігу і падпісаць яе ў аўтара. Прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь.

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая.

Top