Меню

Новости

Тэхнатрылер

Перформанс пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей

2 сакавіка ў (амаль што) легендарнай сталоўцы XYZ у межах «DOTYK. Адукацыя і мастацтва» пакажуць перформанс, апавяданне-трылер пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей — «Чалавек, які працуе чалавекам» ад групоўкі eeefff (Мінск–Масква).

Групоўка eeefff (Дзіна Жук і Мікола Спясіўцаў) — распрацоўшчыкі мадэляў жыцця, сучаснага і будучага. Іх інструменты – творчыя калабарацыі на перасячэнні тэхналогій з фокусам на чалавечую і нечалавечую прыроды, лічбавую інфраструктуру, гарадскую культуру, псіхалогію і эканоміку. Мастакі працуюсь з усім і адразу, робяць даследаванні і пікнікі, падарожжы і рэйвы, распрацоўваюць медыйны кантэнт і нават ствараюць сваю ўласную рэлігію.

Адна з апошніх работ суполкі, анонса якой пакуль няма нават на іх афіцыйным сайце, — перформанс «Чалавек, які працуе чалавекам» пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей, пра аўтаномію кібермашын. Машыны, паступова змяняючыя чалавечую працу, патрабуюць таго ж працэса сацыялізацыі, як і малыя дзеці. Сучаснасць прадуцыруе новыя формы ўзаемадзеяння. Так, напрыклад, праца віртуальнага псіхатэрапеўта цяпер можа ўключаць у сябе не толькі працу з чалавекам-карыстальнікам праграмы, але і з анамаліямі ў нейронных сетках штучнага інтэлекта.

Гэта гісторыя пра новы свет, у якім нам, магчыма, трэба будзе навучыцца жыць. Пачатак а 20:00.

Top