Меню

Новости

Сезар у кіно

Текст:

Фото:

23 мая ў дыскусійным клубе BLOWUP глядзім і абмяркоўваем дакументальны фільм «Скульптар Сезар: мастацтва і матэрыялы» пра вядомага французскага скульптара-наватара. Еее, мастацтва ў кіно!

Сезар Бальдачыні ў якасці псеўданіма ўзяу сваё імя — так, гэта ў ягоны гонар была названа французская кінапрэмія «Сезар». Ён як ніхто іншы з мастакоў XX стагоддзя карыстыстаўся ў сваёй творчасці самымі разнастайнымі матэрыяламі тых часоў. Правакацыя, наіўнасць і шмат розных ноў-хаў дазволілі яму істотна змяніць свет скульптуры. Найвялікшую вядомасць яму прынеслі творы, зробленыя з металічнага лому. У 1960-х гадах ён праславіўся менавіта дзякуючы скульптурам з карпусоў разбітых аўтамабіляў.

Аўтарка фільма — Сандра Паган — і яе каманда даследуюць творчыя дасягненні Сезара і распавядаюць гледачу пра незвычайнага чалавека. Кіно пакажуць з рускімі субтытрамі.

Калі: 23 мая, а 19:00 (працягласць фільма — 52 хвіліны)
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)
Для каго: для тых, хто любіць мастацтва ў кіно
Квіткі: уваход вольны

Top