Ужо сёння ў клубе ili можна адзначыць Каляды ў рок-стылі — на канцэрце чатырох беларускіх гуртоў. Уваход вольны!
«Калядаваць» будуць:
— Loudscage — nu-metаl, alternative, моцны female vocal;
— DRЫMON — «олдбойзбэнд: менскія пажылыя хлопчыкі, якiя спяваюць пра сонейка, вецер і дзяўчынак», а на справе граюць мясісты олдскульны рок;
— «Час Лайна» — вострасацыяльныя тэксты пад запальны ска-панк, трубы і сучасны рытм;
— «Лепшы квас» — поп-рок, поп-панк і беларуская мова.
Калі: 4 студзеня, 19:00
Дзе: клуб ili (пр-т Незалежнасці, 131, корп. 1)
Для каго: для тых, каму не хапае драйву на святы
Квіткі: уваход вольны, патрэбны запіс тут або па тэлефоне +375 44 799-40-47
Калі рок вам так сабе, можна патрапіць у клуб ili 11 студзеня, але ўжо на рэп-каляды.