Меню

Новости

Press Club: адкрыццё

Старт новага сезону

Лета скончылася, зіма набліжаецца, а адкрыццё трэцяга сезону ў Прэс-клубе адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу, 15 верасня. Прыходзьце, каб даведацца:
  • як працуе рэдакцыя Look At Media (правілы работы ад Аляксея Амётава);
  • ці сапраўды існуе сістэма аналітыкі, інтэграваная ў сацыяльныя сеткі (запытай у гугл: onthe.io);
  • што такое «сяброўства» у сучасным свеце;
  • якія перамены адбудуцца ў працы Прэс-клуба;
  • колькі чалавек прыйдзе на адкрыццё 3-га сезону ў Прэс-клуб.

Арганізатары абяцаюць: усіх чакаюць сустрэчы з сябрамі, жывая музыка і пачастункі ў выглядзе страў і духмяных напояў. Колькасць месцаў абмежаваная, таму на падзею трэба зарэгістравацца.

Калі: 15 верасня, 18:30
Дзе: вул. Веры Харужай, 3; офіс 601
Для каго: для тых, хто мае дачыненне да медыясупольнасці
Квіткі: вольны ўваход, але не забудзьцеся пра рэгістрацыю

Top