31 кастрычніка пройдзе цырымонія ўручэння прэміі Гедройца, якая ладзіцца ў Беларусі з 2012 года.
Галоўны прыз — 5000 еўра, на яго прэтэндуюць 7 кніг:
- Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
- Валер Гапееў. Ноч цмока
- Адам Глобус. Зваротная перспектыва
- Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік
- Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
- Людміла Рублеўская. Дагератып
- Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце
Спецыяльнымі гасцямі цырымоніі будуць Паліна Рэспубліка і тэатр танца Skyline — дзеля такога можна схадзіць, нават калі кніжкі не чытаеце.
Дзе: OK16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Для каго: для літаратурных гурманаў
Квіткі: уваход вольны