Меню

Новости

Польскі кінаклуб

Бясплатныя кінапаказы ў лістападзе і снежні

Текст:

Фото:

Калі вы даўно плануеце заняцца вывучэннем польскай мовы, можна, напрыклад, пачаць з кіно, тым больш што Польскі  інстытут  і Акадэмія Мастацтваў запрашаюць на паказы Польскага кінаклуба ў лістападзе і снежні. Усе сеансы — бясплатныя!

«Дотык анёла» — 29 лістапада

Image result for Dotkni?cie anio?a

@polin.pl

Гэта паэтычна-дакументальны аповед ад рэжысёра Марэка Томаша Паўлоўскага пра выратаванне падлетка Генрыка Шэнкера з пекла Халакосту. «…Мой збаўца ў Вялiчцы, я кажу, што ён анёл. Той габрэй, які ўратаваўся ў час вайны, ніколі б не ўратаваўся, калі б недзе, у нейкай сітуацыі, яму не дапамаглі. Мы не толькі ўдзячныя да апошняга ўздыху тым людзям, якія нас ратавалі. Гэтыя людзі — светачы чалавецтва. Яны былі ціхімі героямі той вайны». Фільм дэманструецца на беларускай мове.

«Інка 1946» — 6 снежня

Image result for «Інка 1946»

@zolnierzewykleci4363.blog.pl

Рэжысёрка Наталля Корыньска-Груз распавядае гісторыю судовага следства і пакарання 18-гадовай Дануты Седзікувны (яна і ёсць — «Інка»), санітаркі V Брыгады віленскай АК. У 1946 дзяўчына была адпраўлена ў Гданьск па медыцынскі рыштунак для сваёй часткі. З-за подлай здрады яна трапіла ў рукі службы бяспекі. Нягледзячы на жорсткае следства, дзяўчына не выдала важную інфармацыю. Пачынаецца кароткае пасяджэнне, пасля якога ёй выносяць прысуд.

«Прымас у каманьчы» — 13 снежня

407084-kardynal-karol-wojtyla-i-kardynal

Кардынал Стэфан Вышыньскі (злева) @gazetaprawna.pl

Спектакль Паўла Волдана расказвае аб арышце камуністычнымі ўладамі ПНР кардынала каталіцкай царквы Стэфана Вышыньскага. З 28 кастрычніка 1955 года па 28 кастрычніка 1956 года ён знаходзіўся ў манастыры і там падрыхтаваў праграму, згодна з якой касцёл змог захаваць сваё вялікае прызначэнне і змог супрацьстаяць зняволенню людзей камуністычнымі ідэямі.

Калі: 29 лістапада, 6 і 13 снежня, 19:00
Дзе: БДАМ, корпус 2 (вул. Сурганава 14 А, аўд. 310)
Для каго: для тых, хто цікавіцца мовай і культурай Польшчы, але не хоча набываць Krok po kroku
Квіткі: уваход вольны

Top