15—16 снежня у галерэі «Арт-Беларусь» і на Факультэце экранных мастацтваў БДАМ адбудзецца варкшоп для беларускіх дакументалістаў «Першая дапамога для дакументальнага кіно: пітчынгі, фонды, грошы».
Двухдзённы варкшоп у рамках адукацыйнай платформы «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ DOC HUB» — выдатная магчымасць не толькі даведацца пра асаблівасці пабудовы паспяховага пітчынгу, фестывальную стратэгію і крыніцы фінансавання дакументальнага кіно, але і прадставіць свой ўласны праект сапраўдным прафесіяналам у галіне кінаіндустрыі. Ментары варкшопу — прадстаўнікі ад Літвы, Латвіі і Даніі. Згодна ўмовам, аўтар праекту-пераможцы атрымае акрэдытацыю і паездку на фестываль DocPoint Tallinn 2018.
15 снежня, пятніца
У межах тэарэтычнай часткі з 15:00 да 19:00 запланаваны лекцыі:
- «Як фінансаваць фільм» — Эва Брадзджанітэ, Літоўскі прадстаўнік Creative Europe MEDIA, якая падтрымлівае еўрапейскія праекты ў галіне аўдыявізуальнай культуры.
- «Кейс-стадзі фільма Віталя Манскага “Родныя”» — Гунціс Трэктэрыс, латвійскі прадзюсар 26 дакументальных стужак, распавядзе пра фестывальную стратэгію і прасоўванне фільма.
- «Уводзіны ў тэхніку пітчу» — Сесілія Лідзін, упаўнаважаная па дакументальным кіно Дацкага інстытута кіно, якая мае больш за 20 гадоў вопыту ў фінансаванні і вытворчасці дакументальных стужак.
Далей — прэзентацыя аўтараў праектаў перад ментарамі варкшопу і аўдыторыяй.
16 снежня, субота
- Лекцыя пра магчымасці капрадукцыі ў краінах Паўночнай Еўропы (Сесілія Лідзін).
- Індывідуальная праца з ўдзельнікамі імпрэзы: лектары ацэняць усе праекты і іх маркетынгавы патэнцыял, распавядуць пра розныя тэхнікі пітчынгу і дадуць свае парады ўдзельнікам.
- Паўторны пітчынг з вызначэннем пераможцы.
Заяўку на ўдзел могуць пакінуць аўтары дакументальных праектаў любой працяглагласці (поўны і кароткі метр) і на розных стадыях распрацоўкі (development, production, post—production). Удзел бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму спяшайцеся зарэгістравацца. Дэдлайн — 5 снежня.
Зарэгістравацца ў якасці наведвальніка можна тут. Мова варкшопу англійская (з перакладам на беларускую), таму пітчыць праекты неабходна па-англійску.
Калі: 15 —16 снежня
Дзе: галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3), Факультэт экранных мастацтваў БДАМ (вул. Чычэрына, 1)
Для каго: для беларускіх дакументалістаў і ўсіх зацікаўленых
Квіткі: бясплатна, але патрэбна рэгістрацыя