Меню

Новости

Паўленскі. Аголенае жыццё

2 траўня вас запрашаюць у Цэнтр сучасных мастацтваў на чарговую сустрэчу дыскусійнага клуба BLOWUP. Гэтым разам будуць глядзець і абмяркоўваць «Аголенае жыццё» — дакументальны фільм пра скандальна знакамітага расійскага мастака-акцыяніста Пятра Паўленскага.

Расія. Дзве сілы, што знаходзяцца ў стане проціборства: Мастак і Улада. У Пятра Паўленскага для барацьбы супраць ціску і прапагандысцкай машыны ёсць толькі адзіны сродак — ягонае голае цела. Аднак часам яно нават мацнейшае за велізарны механізм, у якім ламаюцца ўласныя часткі. Акцыі Паўленскага змяняюць кожнага, хто з імі сутыкаецца.

Фільм зняла рэжысёрка Дар’я Хранова ў 2016 годзе — да таго, як Паўленскі вымушана з’ехаў з Расіі ў Францыю, дзе працягнуў сваю акцыянісцкую дзейнасць.

Калі: 2 траўня, 19:00
Дзе:
НЦСМ (вул. Някрасава, 3)
Для каго:
для тых, хто хоча даведацца, што хаваецца за рызыкоўнымі мастацкімі жэстамі Паўленскага
Уваход: па квітках на бягучую выставу НЦСМ

Top