Меню

Новости

Памаладзелы сайт

Новая версія сайта Купалаўскага тэатра

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запусціў адноўленую версію свайго сайта kupalauski.by. З памаладзелым тварам Купалаўскага знаёміць «Культпросвет».

Квіткі

Набыць квіткі зараз можна не выходзячы з дому. Для гэтага дастаткова клікнуць на раздзел «ЗАМОВІЦЬ КВІТОК ONLINE», зарэгістравацца, увесці назву неабходнага мерапрыемства. І вуаля – усе свабодныя месцы і іх кошт перад вашымі вачыма. А потым квіток можна самому і раздрукаваць.

Нацыянальны акадэмичны тэатр імя Янкі Купалы,

Афіша

Тэатр дае магчымасць замовіць квіткі не толькі на ўласныя спектаклі, але і на астатнія культурныя мерапрыемствы Мінска. Для гэтага зараз існуе раздзел «Афіша Мінска» са зручнай навігацыяй (ёсць рубрыкі «Детям», «Спектакли», «Цирк», «Фестивали» і г.д.). Пошук вельмі просты і хуткі: увёў назву, вылучыў месца і дату. Усё!

Сінхронны пераклад

Нацыянальны акадэмичны тэатр імя Янкі Купалы,

Усе спектаклі Купалаўскага ідуць, безумоўна, на беларускай мове. Але пасля рэканструкцыі ў тэатра з’явілася добрае тэхнічнае абсталяванне, якое дазваляе глядзець іх з сінхронным перакладам на ангельскую мову. Якія гэта пастаноўкі і калі яны будуць праходзіць, можна даведацца ў рубрыцы «Афіша тэатра». Такія спектаклі маюць спецыяльны знак. Вось толькі каб убачыць яго, трэба клікнуць на пастаноўку, якая вас зацікавіла.

Нацыянальны акадэмичны тэатр імя Янкі Купалы,

Англамоўная версія сайта

Даведацца больш пра Купалаўскі зараз змогуць і замежныя госці: у сайта з’явілася ангамоўная версія.

Нацыянальны акадэмичны тэатр імя Янкі Купалы,

Кава і прыгажосці

На сайце ёсць новыя панадлівыя рубрыкі. «Крама» распавядае пра сувеніры, якія можна набыць у невялічкай забудове побач з тэатрам. На сайце ёсць фотаздымкі сувеніраў і пазначаны іх кошт. Так, кубак з лагатыпам можна набыць за 91 000 рублёў. Калі грошай на яго не хапае, можна ўзяць ручку з надпісам тэатра ўсяго за 8 750 рублёў.

Нацыянальны акадэмичны тэатр імя Янкі Купалы,

Рубрыка «Кавярня» дазваляе ацаніць інтэр’ер утульнага месца і забраніраваць столік.

Нацыянальны акадэмичны тэатр імя Янкі Купалы,

 

Top