Квіткі
Набыць квіткі зараз можна не выходзячы з дому. Для гэтага дастаткова клікнуць на раздзел «ЗАМОВІЦЬ КВІТОК ONLINE», зарэгістравацца, увесці назву неабходнага мерапрыемства. І вуаля – усе свабодныя месцы і іх кошт перад вашымі вачыма. А потым квіток можна самому і раздрукаваць.
Афіша
Тэатр дае магчымасць замовіць квіткі не толькі на ўласныя спектаклі, але і на астатнія культурныя мерапрыемствы Мінска. Для гэтага зараз існуе раздзел «Афіша Мінска» са зручнай навігацыяй (ёсць рубрыкі «Детям», «Спектакли», «Цирк», «Фестивали» і г.д.). Пошук вельмі просты і хуткі: увёў назву, вылучыў месца і дату. Усё!
Сінхронны пераклад
Усе спектаклі Купалаўскага ідуць, безумоўна, на беларускай мове. Але пасля рэканструкцыі ў тэатра з’явілася добрае тэхнічнае абсталяванне, якое дазваляе глядзець іх з сінхронным перакладам на ангельскую мову. Якія гэта пастаноўкі і калі яны будуць праходзіць, можна даведацца ў рубрыцы «Афіша тэатра». Такія спектаклі маюць спецыяльны знак. Вось толькі каб убачыць яго, трэба клікнуць на пастаноўку, якая вас зацікавіла.
Англамоўная версія сайта
Даведацца больш пра Купалаўскі зараз змогуць і замежныя госці: у сайта з’явілася ангамоўная версія.
Кава і прыгажосці
На сайце ёсць новыя панадлівыя рубрыкі. «Крама» распавядае пра сувеніры, якія можна набыць у невялічкай забудове побач з тэатрам. На сайце ёсць фотаздымкі сувеніраў і пазначаны іх кошт. Так, кубак з лагатыпам можна набыць за 91 000 рублёў. Калі грошай на яго не хапае, можна ўзяць ручку з надпісам тэатра ўсяго за 8 750 рублёў.
Рубрыка «Кавярня» дазваляе ацаніць інтэр’ер утульнага месца і забраніраваць столік.