Меню

Новости

Новы раман Марціновіча

Пра магічную паўсядзённасць Беларусі

Выйшла з друку новая кніга Віктара Марціновіча «Ноч». У дзень афіцыйнага старту яе продажу — 12 кастрычніка — у «Акадэмкнізе» можна не толькі набыць свежы асобнік, але і падпісаць яго ў аўтара.

«Ноч» — шосты раман Марціновіча. У творы паўстае фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае «каляналя». Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і «зямны блін», але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.

Пісьменнік і літаратурны агент Томас Відлінг лічыць раман «філасофскім творам, поўным уніклівых назіранняў за магічнай паўсядзённасцю Беларусі, нібыта прыдуманым беларускім Муракамі». А рэдактар кнігі, паэт Віталь Рыжкоў інтрыгуе:

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў

Калі: 12 кастрычніка, 18:00
Дзе: «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72)
Для каго: для аматараў сучбелліту і прозы Марціновіча ў прыватнасці
Квіткі: уваход вольны

Top