Меню

Новости

Ноч кажаноў

Сустракаем восень незвычайна

8 верасня з 18:00 да 22:00 у дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея пройдзе містычная ноч кажаноў?

Сустракаем восень з кажанамі: цягам вечара вы зможаце даведацца шмат новага i цiкавага пра гэтых прыгожых таямнiчых iстот. Вам раскажуць, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, а таксама як наўмысна збудаваць ім хатку. У дзяцей i дарослых будзе магчымасць зрабіць свайго кажана і забраць дадому як сувенір.

І гэта не ўсё. Можна будзе прыняць удзел у кажан-квэсце ад The Best Quest, прысвечаным героям мерапрыемства. У ходзе квэста вы атрымаеце карысныя веды, а калi здолееце перамагчы, так і ўвогуле атрымаеце падарунак ад арганізатараў.

Калі: 8 верасня, 18:00
Дзе: дворык Нацыянальнага гiстарычнага музея (вул. К. Маркса, 12)
Для каго: для аматараў экзотыкі па начах
Квіткі: уваход вольны

Top