Рэжысёры Ці Сі Джонстаўн і Джон Рэйс адкрыюць фестываль амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка», які пройдзе з 3 па 7 красавіка ў сталічным кінатэатры «Піянер».
Ці Сі Джонстаўн, аўтар фільма «Падлеткавая прэса», які адкрывае фестываль, а таксама Джон Рэйс, вядомы рэжысёр і прадзюсер, прадставяць фільмы фестываля і адкажуць на пытанні гледачоў пасля сеансаў.
Размовы з амерыканскімі кінематаграфістамі, а таксама прадэманстраваныя ў фільмах гісторыі дадуць магчымасць беларускаму гледачу бліжэй пазнаёміцца са Злучанымі Штатамі Амерыкі і лепш зразумець гэтую краіну.
Дакументальныя фільмы будуць дэманстравацца з 3 па 7 красавіка на англійскай мове з беларускімі субтытрамі. Уваход вольны, квіткі — у дзень паказу з 12:00 у фае кінатэатра.
Выбраць фільм на свой густ можна тут.