Меню

Новости

Мова і гендар

Размовы на гендарныя тэмы

24 і 28 сакавіка ў межах Гендарнага модуля ECLAB пройдуць дзве цікавыя сустрэчы — лекцыя паэткі Вольгі Гапеевай пра гендарны аспект моўных паводзінаў і круглы стол, прысвечаны гендарнай тэме ў журналістыцы. Пагутарым?

Лекцыя

Вольга Гапеева — беларуская паэтка, перакладчыца, мыслярка, лінгвістка

Пра ўзаемастасункі мовы і гендарнай ідэнтычнасці распавядзе Вольга Гапеева. На яе лекцыі вы даведаецеся:

  • як паважаць адзін аднаго ў мове і як супрацьстаяць вербальнаму гвалту;
  • якія стратэгіі пераадолення сэксізму існуюць і чаму тое, што пасуе да беларускай мовы, не пасуе да англійскай;
  • ці бываюць мужчынскія і жаночыя мовы, гаворкі, тэксты;
  • ці можна ўвогуле даць адназначныя адказы на гэтыя пытанні.

Вольга Гапеева — кандыдат навук, дацэнт, сярод яе навуковых інтарэсаў — філасофія мовы, перакладазнаўства, сацыялогія цела (цялесныя практыкі), гендарная праблематыка ў культуры і літаратуры. Аўтарка кніг «Граматыка снегу», «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Сумны суп», « (в)ядомыя гісторыі» і іншых.

Калі: 24 сакавіка, 17:00
Дзе: ECLAB (ул. Октябрьская, 16, аўд. 12)
Для каго: для тых, каго цікавіць перакрыжаванне лінгвістычных і гендарных даследаванняў
Квіткі: уваход вольны

Круглы стол

28 сакавіка вас запрашаюць далучыцца да круглага стала ў Прэс-клубе — журналісткі і рэдактаркі беларускіх інтэрнэт-СМІ абмяркуюць рэдакцыйную палітыку ў адносінах да гендара, распаўсюджаныя гендарныя стэрэатыпы ў медыя і выклікі, якія ўзнікаюць падчас працы з гендарнымі тэмамі.

Удзельніцы:

— Наста Захарэвіч, блогерка «Радыё Свабода», журналистка «Зеленого портала»;

— Яся Караліевіч-Карцель, рэдактарка часопіса CityDog.by;

— Настасся Роўда, галоўная рэдактарка праекта «Наша Нina»;

— Марыя Гуліна, рэдактарка 34travel і журналістка моладзевага часопіса 34MAG.NET.

Калі: 28 сакавіка, 19:00
Дзе: Press Club Belarus (вул. Веры Харужай, 3 — 601)
Для каго: для тых, хто мае дачыненне да медыя
Квіткі: уваход вольны

Top