Меню

Новости

Мецэнацтва культуры

Праблемы i пытаннi

Сёння ў Купалаўскім тэатры завяршыцца конкурс «Мецэнат культуры Беларусі 2014». Каля 43 арганізацый будуць узнагароджаны дыпломамі за ўнёсак у развіццё сацыяльна значымых культурных праектаў дзяржавы. «Культпрасвет» пабываў на прэс-канференцыі, прысвечанай конкурсу. З мноства вады і санлівай інфармацыі, якой ўдзельнікі закалыхвалі і сябе, і журналістаў, мы вылучылі самыя цікавыя факты.

Арганізацыя

Конкурс створаны ў 2012 годзе па ініцыятыве Міністэрства культуры. Класічнага журы няма – ёсць Арганізацыйны камітэт, куды ўвайшлі прадстаўнікі аблвыканкамаў і ўсіх культурных рэспубліканскіх арганізацый. Ён не вылучае лепшых мецэнатаў па намінацыях, не ўводзіць ніякіх месцаў. Усім дастаюцца аднолькавыя дыплом і павага.

Пункцірам

Ірына Дрыга — першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь

У 2014 годзе ў якасці спонсарскай дапамогі прыцягнута каля 50 мільярдаў беларускіх рублёў.

У мецэнатаў ужо ёсць грошы, таму іх не цікавіць матэрыяльная ўзнагарода. Ім патрэбны ўвага і павага дзяржавы. Узнагароджваць будзем дыпомамі «Мецэнат культуры Беларусі 2014».

Наконт мецэнацтва ў сферы беларускага кінематографа Ірына Дрыга распавяла наступнае:

Асноўныя сродкі спонсараў ідуць на кінафестывалі. Напрыклад, на «Лістапад», у які укладваюцца грошы і дзяржавы, і мецэнатаў.

У кінематографе развіваюцца партнёрскія ўзаемаадносіны на камерцыйнай аснове. Калі дзяржаўная ці прыватная кампанія знаходзіць партнераў, яны разам укладаюць сродкі ў стварэнне фільма. Але потым партнёры атрымліваюць нейкі прыбытак ад пракату, продажу фільма.

Беларускі кінематограф будзе выпускаць новыя фільмы. На кінастудыі ідзе рэканструкцыя, але яна не перапыняе творчы працэс. Дакладна не магу сказаць, якія фільмы з’явяцца, бо сродкі на іх стварэнне выдзяляюцца па выніках конкурсу. Але «Беларусфільм» жыў, жыве і будзе жыць.

Павел Палякоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

В 2014 году меценаты помогли нам с гастролями «Пана Тадэвуша» во Франции. Стопроцентная поддержка – около 20 спонсоров…  

Спектакль «Тата» практически полностью профинансирован меценатами. Центр визуальных искусств получил деньги от «Белгазпромбанка», а затем они дошли до нас.

С помощью спонсора – компании «Велком» – хотим поставить бронзовую скульптуру греческой музы в Каменном зале. Она разработана Николаем Байрачным. Почему-то ее не сделали во время реставрационных работ… Купаловский театр построен в XIX веке в основном за спонсорские деньги, казна в то время выделила лишь четверть суммы. Мы хотим у подножия статуи обозначить основных меценатов театра за всю его историю. Естественно, и компания «Велком» там будет отмечена.

«Чайка» Пинигина делается за бюджетные деньги. А вот два последующих спектакля в 2015 году поставим за спонсорские средства.

 

Уладзімір Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўных грошаў ніколі не хопіць! Мы заўсёды знойдзем, куды іх прыстроіць.

Кіраўнікі прадпрыемстваў, банкаў самі павінны быць бліжэй да мастацтва, ведаць і разумець яго.

Праблемы

Павел Палякоў унёс прапанову аб змяненні заканадаўства ў сферы мецэнацтва. Ён падкрэсліў, што не толькі творчыя праекты трэба спансіраваць, але і людзей – акцёраў – з іх надзённымі праблемамі. Напрыклад, аплаціць пры неабходнасці медыцынскую аперацыю. На гэта Ірына Дрыга адказала: «Спонсарскія сродкі ідуць на рэалізацыю творчых ідэй. Для матэрыяльнай дапамогі акцёрам тэатр можа выкарыстоўваць свае пазабюджэтныя сродкі, якія сам здольны зарабіць».

Валерый Гедрайц, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, не задаволены тым, што аб партнёрах тэатра мала пішуць СМІ:  «У нас ёсць часопіс «Партэр», які паведамляе пра нашых мецэнатаў, дае ім магчымасць выказацца. Хацелася б бачыць больш інфармацыі пра спонсараў і на старонках іншых СМІ».

Юрый Гільдзюк, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Юрый Гільдзюк, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вызначыў адразу дзве праблемы: — Па-першае, мецэнатаў зараз цікавяць ужо знакамітыя спевакі, такія як Дзяніс Мацуеў. Па меркаванні мастацкага кіраўніка, трэба у першую чаргу дапамагаць маладым артыстам, якіх яшчэ не вельмі добра ведае публіка. Другая праблема: спонсараў зараз мала цікавіць акадэмічная музыка.

Наўрад ці прэс-канферэнцыя цалкам асвятліла пытанні мецэнацтва культуры ў Беларусі. Якія праблемы засталіся для вас незразумелымі? Аб чым яшчэ хацелася б даведацца? З якімі словамі выступоўцаў можна пагадзіцца, а з якімі – не? Пакідайце свае пытанні ў каментарыях. Будзем шукаць адказы разам! 

Top